У аўторак, сераду і чацвер будуць зноў паказаны ўсе тры часткі вядомага фільма.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў праграме «Надзвычайнае здарэнне» тэлеканала НТВ (размова - пра прагляд цераз спадарожнік). Вядома, што час паказу сёння - у 22.30 па мінскім часе. Час паказу ў сераду і чацвер яшчэ ўдакладняецца.
Нагадаем, што ў фільме «Хросны бацька» ў трох частках распавядаецца пра выкраданні ў Беларусі лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста Завадскага, факты беззаконня як у грамадска-палітычным жыцці, так і ў сферы эканомікі і бізнэсу, асабістым стане Аляксандра Лукашэнкі і нават яго псіхічным здароўі.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары