Грамадства

Рэзервовая тэрыторыя Мінска складае каля 24 тысяч гектараў

Пра гэтыа паведаміў дырэктар праектна-даследчага КУП «Мінскград» Аляксандр Пятроў, выступаючы на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэсурсы буйных гарадоў — рэсурсы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну і краіны» 7 кастрычніка ў Мінску.

«Гэта не азначае, што ўсе гэтыя тэрыторыі будуць асвоеныя ў найбліжэйшыя гады, гэта гранічная велічыня горада. Да 2015 года з дадзенай тэрыторыі будзе асвоена 3,5 тыс. гектараў», — сказаў Пятроў. Ён адзначыў, што Мінск з’яўляецца адной з самых кампактных еўрапейскіх сталіц,

яго плошча сёння складае 308 кв. км.

Пятроў адзначыў, што, згодна са скарэкціраваным генеральным планам Мінска, да 2015 года ў горадзе будзе жыць 1,9 млн. жыхароў, да 2030-га — 2 млн. Пры гэтым плошча жылога фонду сталіцы падвоіцца — да 62 млн. кв. м. У разліку на аднаго жыхара забяспечанасць жылплошчай узрасце з 19,5 кв. м сёння да 31 кв. м у 2030 годзе. Пятроў нагадаў, што ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў знаходзіцца больш чым 250 тыс. чалавек. Штогод плануецца ўводзіць 1,2 млн. кв. м жылля.

Як адзначыў у сваім дакладзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, за межамі МКАД будзе асвоена прыкладна 30 тыс. гектараў. «Стварыць там сучасную інжынерна-транспартную інфраструктуру, пабудаваць дарогі, бальніцы, школы, грамадскія і гандлёвыя цэнтры. І самае галоўнае — пабудаваць новае камфартабельнае жыллё для гараджан», — адзначыў Ладуцька.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць