Культура77

З культурай будзе ўсё цудоўна

Латушка правёў прэс-канферэнцыю, прысвечаную Дню работніка культуры.

8 кастрычніка ў Мінску міністр культуры Беларусі Павел Латушка правёў штогадовую прэс-канферэнцыю, прысвечаную Дню работніка культуры.
На ёй спадар міністр пералічыў дасягненні Мінкульта за апошні год, а таксама паведаміў аб перспектывах развіцця сферы культуры ў Беларусі ў наступныя гады.

Галоўным дакументам, паводле якога будзе развівацца культура Беларусі ў бліжэйшыя гады павінен стаць Праект культурнага развіцця дзяржавы.

Як зазначыў Павел Латушка, ён ужо прайшоў папярэдні разгляд ва ўрадзе і стрымаў станоўчыя ацэнкі. Паводле гэтага праекту, асноўнымі накірункамі развіцця павінны стаць развіццё матэрыяльнай базы, развіццё мастацкай і народнай творчасці, павелічэнне прадстаўніцтва беларускай культуры за мяжой.

Сярод галоўных праектаў — пачатак дзейнасці Інстытута беларускай культуры. Гэта мае адбыцца ў снежні 2010 году. Як паведаміў П.Латушка:

«Мы спадзяёмся, што гэтая установа стае пераемніцай Інбелкульта дваццатых гадоў».
Дзейнасць установы павінна быць скіравана на развіццё беларускай культуры ва ўсіх яе праявах.

Міністр культуры таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца афіцыйна адкрыць палацава-замкавыя комплексы ў Міры (снежань) і Нясвіжы (ліпень 2011). Разам з тым, Павел Латушка зазначыў, што з дапамогай латарэі «Скарбніца»

на рэканструкцыю Наваградскага замку ўдалося сабраць толькі 100 мільёнаў рублёў.
Гэтыя грошы плануецца выдаткаваць на распрацоўку праектнай дакументацыі.

Акрамя гэтага, да значных культурных мерапрыемстваў бліжэйшай будучыні можна аднесці з’яўленне помніка Караткевічу ў Кіеве, Купалу і Коласу ў Варшаве і Скарыну ў Вільні.

Балючай тэмай для работнікаў сферы культуры застаецца пытанне заробкаў. Аклад работніка музея на сёння складае 360 тыс. рублёў. Тут Павел Латушка таксама абнадзеіў. Акрамя вераснёўскага павелічэння заробкаў на 15%, паабяцаў наступнае павышэнне ў лістападзе. А таксама паабяцаў актывізаваць працу над самаакупнасцю установаў культуры, што, на думку міністра, павінна станоўча паўплываць на матэрыяльнае становішча культурных работнікаў.

«Гэтыя людзі — адданыя і самаахвярныя, але іх таксама трэба падтрымліваць», — так ахарактарызаваў Павел Латушка супрацоўнікаў сферы культуры.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»28

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць