Грамадства

Мінскі раён «Ржавец» аддалі двойчы. І Батурынай, і кітайцам

Прытым што кантракт з кітайцамі вось-вось будзе падпісаны, ад супрацоўніцтва з расіянамі таксама ніхто не адмаўляецца!

«Кітайскія інвестары пабудуюць у Мінску гасцінічны комплекс «Пекін», раёны «Чайна-таўн» і «Лебядзіны», — заявіў начальнік упраўлення інвестыцый камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай Ахроменка. Хоць гарадскі чыноўнік і ўжыў назву «Лебядзіны», насамрэч мікрараён каля «Мінск-Арэны», рынку «Ждановічы» і Піянерскім пасёлкам называецца «Ржавец». Адпаведнае рашэнне было прынята мінскім саветам дэпатутаў некалькі гадоў таму.

Асаблівую цікавасць выклікае сітуацыя менавіта з ім. Хоць інвестыцыйная дамова наконт «Ржаўца» яшчэ не падпісаная, а значыцца, невядомы і аб’ём фінансавання, Мікалай Ахроменка агучыў канкрэтныя ўмовы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Праект рэалізуецца сумесна з пекінскай кампаніяй «Хуа-О». Яе інтарэсы ў Беларусі прадстаўляе прадпрыемства «Чжун-Цінь Аб’яднанне», якое і будзе ажыццяўляць будаўніцтва.

Архітэктурнае аблічча збудаванняў, элементы ландшафтнага дызайну, што ўваходзяць у склад будучага жылога комплексу, «будуць адлюстроўваць нацыянальныя і гістарычныя асаблівасці кітайскай архітэктуры».
Карацей, яшчэ адзін чайна-таўн.

Усё б нічога, калі б гэты мікрараён у свой час не быў паабяцаны жонцы былога мэра Масквы Юрыя Лужкова Алене Батурынай і яе кампаніі «Інтэка». Яшчэ ў 2006 годзе масквічы адхапілі «гуртам» некалькі прэстыжных тэрыторый у Мінску — «Мінск-сіці», хмарачосы каля станцыі метро «Фрунзенская», забудова на праспекце Дзяржынскага, мікрараён «Ржавец».

Быў зацверджаны праект забудовы «Ржаўца», вызначаны інвестар — «Банк Масквы». Раён распрацоўваўся цалкам па маскоўскіх нормах, а кіраўніком праекту з’яўляўся першы намеснік галоўнага архітэктара Масквы Юрый Грыгор’еў. Прапановы абодвух бакоў можна параўнаць на рэндэрах. Цікава, што расіянам паабяцалі плошчу 35,72 га, а вось кітайцам трохі большую — 36,2 га.

Пры тым, што кантракт з кітайцамі вось-вось будзе падпісаны, ад супрацоўніцтва з расіянамі таксама ніхто не адмаўляецца! Усё той жа Мікалай Ахроменка пацвердзіў, што «праектам Алены Батурынай у Менску нічога не пагражае».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-генсак НАТА заклікаў еўрапейскія аўтазаводы выпускаць замест аўтамабіляў танкі3

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка4

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла13

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць