Гэта – беспрэцэдэнтны ў гісторыі выпадак, калі людзі правялі ў аварыйных умовах пад зямлёй такі працяглы час.
У Чылі паспяхова завяршылася эвакуацыя33-х гарнякоў,
якія больш за два месяцы правялі ў зняволенні глыбока пад зямлёю пасля абвалу на шахце. Ратаўнікі паднялі шахцёраў з глыбіні каля 625 метраў пры дапамозе спецыяльнай капсулы.
Прэзідэнт Чылі Себасцьян Пінера, які прысутнічаў на месцы падзеяў, назваў выратаванне гарнякоў «цудам, які з’яднаў Чылі». Гэта — беспрэцэдэнтны ў гісторыі выпадак, калі людзі правялі ў аварыйных умовах пад зямлёй такі працяглы час.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары