Грамадства

Па распаўсюдзе курэння сярод 15-гадовых Беларусь — у лідарах у Еўропе

Знешнія прычыны (траўмы, атручэнні, суіцыды і г.д.) складаюць трэцюю частку ў структуры дзіцячай смяротнасці.
Пра гэта паведаміла галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Нявера на міжнароднай канферэнцыі «Стварэнне спрыяльных умоў для пражывання дзяцей у сучасным горадзе» 14 кастрычніка ў Мінску.

Паводле слоў Няверы, знешнія прычыны займаюць першае месца ў структуры дзіцячай смяротнасці, тады як розныя захворванні «адышлі на апошнія месцы». Яна заўважыла, што сярод знешніх прычын вылучаюцца самазабойствы. У Беларусі за восем месяцаў гэтага года адбыліся 22 суіцыды дзяцей да 17 гадоў. «Сітуацыя стабілізавалася, — сказала спецыяліст, —

але паказчык дзіцячага суіцыду — 21,1 на 100 тыс. насельніцтва — некалькі вышэйшы, чым быў летась».

У Расіі самазабойствы складаюць 30% у структуры смяротнасці дзяцей ад знешніх прычын, у Беларусі — 8–10%.

Кажучы пра дзіцячыя захворванні, Нявера паведаміла, што 65% у яе структуры займаюць хваробы органаў дыхання, на другое месца выйшлі хваробы вачэй, на трэцяе — захворванні органаў стрававання, на чацвёртае — траўмы і атручэнні. Спецыяліст зазначыла, што па распаўсюджанні курэння сярод 15-гадовых падлеткаў Беларусь знаходзіцца ў лідарах у Еўропе. Паводле яе слоў, у Беларусі зніжаецца захворванне на вакцынакіраваныя інфекцыі (адзёр, коклюш, поліяміэліт, краснуха і інш.), «смяротнасць ад іх практычна знікла». Канцэпцыя імунапрафілактыкі на 2011–2015 гады прадугледжвае пашырэнне календара прышчэпак.

Як паведаміла Нявера, паказчык немаўляцкай смяротнасці за восем месяцаў гэтага года склаў 4,1 праміле (адзін выпадак на тысячу жыванароджаных), паказчык дзіцячай смяротнасці да пяці гадоў — 5,4 праміле. «Гэтыя паказчыкі знаходзяцца на ўзроўні эканамічна развітых краін свету», — зазначыла яна. Выжывальнасць дзяцей з надзвычай нізкай масай цела (да 1.000 г) у Беларусі складае 76%.

Паводле слоў спецыяліста, «ахова мацярынства і дзяцінства з’яўляецца прыярытэтнай сферай у сістэме аховы здароўя, пра што сведчыць устойлівае фінансаванне галіны, рэалізацыя ўсіх дзяржаўных праграм у гэтай сферы, пастаяннае павышэнне кваліфікацыі кадраў». Існая праграма «Дзеці Беларусі» і праект гэтай праграмы на 2011–2015 гады таксама робяць акцэнт на развіцці дзіцячай аховы здароўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў4

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску27

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць