Культура44

Беларусь, Літва, Украіна і Польшча ствараюць «пашуковік» па Радзівілах

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы ствараюць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Мэта праекту – ўзьяднаньне ў інфармацыйна-пошукавай сыстэме некалі вядомага нясьвіскага архіўнага комплексу.

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы ствараюць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Мэта праекту – ўзьяднаньне ў інфармацыйна-пошукавай сыстэме некалі вядомага нясьвіскага архіўнага комплексу. Запачаткаваны праект быў у 2001 годзе ў Варшаве на нарадзе па рэалізацыі праекту «Архіў роду Радзівілаў», на якой прадстаўнікі бакоў падпісалі пратакол пра супрацоўніцтва.

«Пратакол прадугледжвае на падставе міжнароднага стандарту вопісу ІСАД стварэньне адзінай аўтаматызаванай інфармацыйна-пошукавай сыстэмы па архіве роду Радзівілаў», – патлумачыла Ала Галубовіч, кіраўніца Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. На першым этапе кожная краіна павінна старыць сваю інфармацыйна-пошукавую сыстэму па дакумэнтах роду Радзівілаў. Другі этап прадугледжвае абмен копіямі дакумэнтаў на парытэтных пачатках, трэці – падбор дакумэнтаў ды іх алічбоўваньне.

У архіве Беларусі знаходзяцца больш за 26 тысяч дакумэнтаў князёў Радзівілаў, першыя зь якіх датуюцца XIV стагодзьдзем, апошнія – 1939 годам. Другая буйная частка матэрыялаў знаходзіцца ў Галоўным архіве старадаўніх актаў у Варшаве. Невялікую колькасьць дакумэнтаў маюць архівы Літвы і Ўкраіны.

У гэтых чатырох краінах захоўваюцца граматы, дакумэнты наконт кіраваньня маёнткамі, перапіска Радзівілаў па службовых, вайсковых, асабістых пытаньнях, а таксама радаводныя кнігі, генэалягічныя табліцы, дароўныя, тэстамэнты ды іншыя дакумэнты. Яны першапачаткова захоўваліся ў нясьвіскім архіве, створаным у 1551 годзе адным з князёў магнацкага роду.

Радзівілы – адзін з найбуйнейшых магнацкіх родаў Эўропы, прадстаўнікі якога цягам доўгіх гадоў займалі высокія дзяржаўныя пасты ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, ігралі першыя ролі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцьці.

Фота зь Вікіпэдыі

Каментары4

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем40

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць