Літоўская дэлегацыя сустрэлася з кандыдатамі ў прэзідэнты. Але спазнілася на паўтары гадзіны ад таго, што зацягнуўся абед у Лукашэнкі.
У часе візіту Далі Грыбаўскайце ў Менск адбылася яе сустрэча з пяццю патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі — Рыгорам Кастусёвым, Уладзімерам Някляевым, Яраславам Раманчуком, Віталём Рымашэўскім і Андрэем Саннікавым.
Сустрэча была кароткая, у будынку літоўскага пасольства. Літоўская дэлегацыя спазнілася на паўтары гадзіны ад таго, што зацягнуўся абед у Лукашэнкі.Удзельнікі сустрэчы паведамілі, што Даля Грыбаўскайце і міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заклікалі іх аб’яднацца і выбраць адзінага кандыдата.
Грыбаўскайце коратка паінфармавала лідэраў апазіцыі пра змест размоваў з Аляксандрам Лукашэнкам і ягоныя абяцанні.
Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю агенцтву БелаПАН размову ацаніў станоўча.
Яраслаў Раманчук быў больш скептычны: «Для мяне так і засталася незразумелаю асноўная мэта візіту спадарыні Грыбаўскайце ў Менск. Грош цана абяцанням Лукашэнкі. Лукашэнка зноў атрымаў магутны піяр, а мы бачым, што Захад адносна яго не мае супольнай пазіцыі».
Крытычна паставіўся да размовы і Саннікаў: ён звярнуў увагу, што прэзідэнтка Літвы не ўзнімала пытання палітычных забойстваў у Беларусі.
У Някляева ж пасля сустрэчы засталося ўражанне, што «апазіцыі на маючых адбыцца выбарах не варта чакаць падтрымкі ні ад Расіі, ні ад Еўрасаюза».
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары