Здарэнні

Тэлефанаваў невядомы і называўся следчым

Выкарыстоўваючы розныя псіхалагічныя прыёмы, выпытваў у абанента пра яго блізкіх сваякоў (сына, унука)...

У ГУУС Мінгарвыканкама распачата шэсць крымінальных спраў у дачыненні да 21-гадовага грамадзяніна Літвы, які падазраецца ў серыі махлярстваў.

Замежны грамадзянін затрыманы.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС, схема злачынства ва ўсіх выпадках была адной і той жа. На гарадскі нумар тэлефанаваў невядомы і называўся следчым. Выкарыстоўваючы розныя псіхалагічныя прыёмы, злачынца выпытваў у абанента пра яго блізкіх сваякоў (сына, унука). У залежнасці ад адказаў выбудоўвалася далейшая гутарка,

сэнс якой зводзіўся да таго, што сваяк збіў (калі гэта аўтааматар) ці пабіў (калі гаворка ідзе пра пешахода) чалавека і цяпер затрыманы міліцыяй. Акалічнасці падзей вельмі неадназначныя і могуць тлумачыцца як на карысць сваяка, так і на карысць пацярпелага.

Для «вырашэння пытання» неабходна некаторая сума. Для пераканаўчасці на фоне гутаркі гучаў нібы голас сваяка, які прасіў дапамагчы.

У міліцыі адзначаюць, што псіхалагічная апрацоўка абанента была працяглай і ўмелай. Падчас паўгадзіннай гутаркі дасягалася дамоўленасць не толькі пра канкрэтныя сумы, але і пра спосаб перадачы грошай. Прычым «следчы» дзейнічаў вельмі аператыўна, яго памочнік прыходзіў за грашыма яшчэ падчас правядзення тэлефонных перамоў. І толькі пасля таго, як вельмі значныя сумы былі перададзены ў рукі памочніка і той сыходзіў, гутарка спынялася. Пацярпелыя пазней пачыналі тэлефанаваць сваякамі, якія нібыта трапілі ў бяду, і высвятлялі, што сталі ахвярай аферыстаў.

Толькі 14 кастрычніка, як устанавілі міліцыянеры, затрыманы ўдзельнічаў як мінімум у шасці падобных махінацыях.

Паводле інфармацыі ГУУС, літовец «працаваў» не адзін. Яму дапамагалі не толькі на тэрыторыі Мінска (устаноўлена, што адзін з саўдзельнікаў злачынстваў паспеў перасячы беларуска-літоўскую мяжу праз некалькі гадзін пасля затрымання іншаземца). Таксама вядома, што тэлефанаванні на гарадскія нумары мінчан паступалі з-за мяжы. З улікам таго, што ў трубцы чуліся галасы некалькіх чалавек, гаворка ідзе аб групе ашуканцаў.

Гэта не першыя злачынствы такога роду.

Серыя аналагічных махлярстваў была зафіксавана работнікамі праваахоўных органаў у пачатку кастрычніка. Характэрна, што ва ўсіх выпадках ахвярамі аферыстаў былі людзі старэчага ўзросту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні4

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў4

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску27

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні4

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць