Улада11

Сёння Беларусь наведаюць кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы

Гіда Вестэрвеле і Радаслаў Сікорскі сустрэнуцца 2 лістапада ў Мінску з прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці.

Міністры замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле і Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэнуцца 2 лістапада ў Мінску з прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці.

Згодна з паведамленнем польскага МЗС, «абодва міністры хочуць выказаць беларускаму боку выразнае еўрапейскае пасланне» ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі.

Першай у праграме візіту значыцца сустрэча з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Затым Вестэрвеле і Сікорскі правядуць перамовы з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

Сікорскі таксама мае намер сустрэцца з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем

для абмеркавання беларуска-польскіх адносін, паведамляе МЗС Польшчы.

У другой палове дня запланавана сустрэча двух міністраў з апазіцыйнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

У 18.00 Сікорскі і Вестэрвеле маюць намер даць прэс-канферэнцыю ў мінскім гатэлі «Еўропа».

У інтэрв’ю Suddeutsche Zeitung ад 30 кастрычніка кіраўнік МЗС ФРГ заявіў, што мае намер заклікаць Аляксандра Лукашэнку адмовіцца ад рэпрэсій падчас прэзідэнцкіх выбараў.

«Мы не будзем умешвацца ў перадвыбарную барацьбу, аднак з усёй выразнасцю дадзім зразумець, што мы з вялікай занепакоенасцю ўспрымаем дзяржаўныя рэпрэсіі напярэдадні выбараў, — сказаў Вестэрвеле. — Мы падкрэслім, што празрыстая перадвыбарная барацьба, каб мець дастатковую эфектыўнасць для партый і грамадзянскай супольнасці, павінна прадугледжваць і свабодны доступ да сродкаў масавай інфармацыі».

Вестэрвеле сказаў, што ў выпадку абрання Беларуссю дэмакратычнага курсу стане магчымым яе далейшае збліжэнне з Еўропай.

У Мінск кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ФРГ і Беларусі накіруюцца з Вільні.

Сёння раніцай Гіда Вестэрвеле сустрэнецца з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце,
якая наведала Беларусь 20 кастрычніка, і з літоўскім калегам Аўдронюсам Ажубалісам. Паводле звестак прэс-службы літоўскага МЗС, міністры абмяркуюць у тым ліку пытанне адносін з Беларуссю.

Варта адзначыць, што Сікорскі наведваў Беларусь у верасні 2008 года, тады ён сустракаўся з Мартынавым. Што да Вестэрвеле, то гэта першы за апошнія 15 гадоў візіт міністра замежных спраў ФРГ у Беларусь.

***

Паводле прагнозаў аналітыкаў,

падчас візіту кіраўнікі МЗС Германіі і Польшчы назавуць умовы для працягу дыялогу Беларусі і ЕС пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Будзе гутарка аб тым, што можа атрымаць Беларусь у выпадку іх правядзення ў больш-менш дэмакратычных умовах і што яна можа страціць, калі ўмовы будуць дрэнныя», — лічыць палітолаг Валерый Карбалевіч.

На яго думку, будуць яшчэ раз названы ўмовы, якія дэклараваліся і ў рэзалюцыі Савета ЕС 25 кастрычніка, і ў заявах еўрапейскіх палітыкаў аб неабходнасці правесці выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Паводле слоў Карбалевіча, Мінск ужо ідзе на выкананне гэтых умоў. «Ужо тое, што збор подпісаў праходзіць даволі ліберальна ў параўнанні з папярэднімі кампаніямі, гаворыць аб тым, што на гэтым этапе ўлады ўключылі механізм палітычнага пацяплення», — гаворыць ён.

«Іншая справа, што ЕС хацеў бы большага — хацеў бы наогул свабодных і дэмакратычных выбараў. А беларускія ўлады да гэтага не гатовы, а гатовы толькі да частковых саступак», — лічыць палітолаг.

Каментары1

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць