Эканоміка22

Сямашка: Цана газу для Беларусі на 2011 год складзе $210–220 за 1 000 кубаметраў

пра гэта заявіў журналістам 9 лістапада першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, цана будзе ўстанаўлівацца па формуле. Пры гэтым Беларусь і Расія абмяркоўваюць адносна газу «некаторыя пытанні, ёсць пэўныя прапановы».

Як адзначыў Сямашка, 15 кастрычніка расійскі прэм’ер Уладзімір Пуцін заявіў, што на прынцып роўнадаходнасці цэнаў на газ мяркуецца выйсці да 2015 года. Расія мае намер рухацца да ўзроўню роўнадаходнасці, «улічваючы саюзніцкія адносіны». Пры гэтым Пуцін даў даручэнне «Газпраму» працаваць па дадзеным напрамку. Паводле слоў Сямашкі, Беларусь у 2012–2015 гадах мае намер рухацца да прынцыпу роўнадаходнасці ў залежнасці ад крокаў у гэтым накірунку Расіі.

Сямашка таксама паведаміў, што калі ў 2010 годзе тарыф на транзіт расійскага газу па Беларусі складаў 1,88 долара за 1 тыс. куб. м на 100 км,

то ў 2011 годзе ён вырасце да 2 долараў.

Першы віцэ-прэм’ер растлумачыў, што ў адпаведнасці з кантрактам ад 31 снежня 2006 года тарыфы «рухаюцца ва ўвязцы, як рухаецца і формула цаны на нафту — сінхронна, па пэўнай залежнасці пасоўваецца і тарыф на транзіт газу».

Паводле слоў Сямашкі, тарыфы на транзіт нафты па Беларусі плануецца ўстанавіць да канца года. «Гэта будзе залежаць ад курсу расійскага рубля да долара: разлік вядзецца рублямі, а тарыфы ўстанаўліваюцца ў доларах», — сказаў ён.

Між тым у «Газпраме» не выключаюць цяжкасцяў на перамовах па новым кантракце з Беларуссю. 1 лістапада ў інтэрв’ю тэлеканала Russia Today афіцыйны прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў адзначыў, што ў наступным годзе заканчваецца кантракт на пастаўку газу Беларусі, і як будуць праходзіць перамовы па новым кантракце, «пакуль сказаць цяжка». На пытанне, ці магчымая новая «газавая вайна», Купрыянаў заявіў: «Ну, мы ўсе ведаем прыказку: спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага».

Раней у некаторых СМІ з’явіліся паведамленні, што ў 2011 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 250 долараў за тысячу кубаметраў. Зараз краіна купляе газ прыкладна па 193 долары. Пасол РФ Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 22 верасня заявіў, што цана газу ў наступным годзе вырасце прыблізна на 10%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак8

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць