Андрэй Расінскі. Кадры44

Анекдоты ад Кустурыцы

На сустрэчы з студэнтамі Акадэміі мастацтваў балканскі рэжысёр расказаў показкі пра жыццё і мастацтва.

10 лістапада Эмір Кустурыца сустракаўся са студэнтамі й выкладчыкамі Акадэміі мастацтваў. Слынны рэжысёр адказаў на пытанні і распавёў показкі, што раскрываюць яго погляд на жыццё й кіно.

У дзяцінстве Кустурыца жыў у Сараеве. У іх пад’ездзе ў ліфце ўвесь час выкручвалі лямпачкі. Матуля Эміра вельмі абуралася. Нарэшце, яна сама купіла лямпачку і ўкруціла яе ў ліфце. А каб лямпачку не скралі, абгарнула яе цернем.

«У нас быў адзіны пад’езд, дзе не выкруцілі лямпачку, — хваліўся Эмір Кустурыца. — Хаця я і спрабаваў».

«Трэба ісці да сваёй мэты»,
— падсумоўвае рэжысёр.

Другая гісторая пра каханне і любоў да кіно. Калі Кустурыца вучыўся ў Празе, у Сараеве была дзяўчына, у якую рэжысёр закахаўся. Але ў Прагу прывезлі знакаміты «Амаркорд» Федэрыка Феліні.

Толькі Кустурыца вырашыў паехаць да дзяўчыны і прагляд прапусціць: «Мо стужка застанецца ў Празе яшчэ на колькі дзён».

У Сараеве дзяўчыны не было, з’ехала на адпачынак у горы. Кустурыца вярнуўся ў Прагу — і акурат праз тры гадзіны зноў паказвалі «Амаркорд». Эмір быў першым, хто прыйшоў у залу. Але на першых кадрах стомлены падарожнік заснуў.

На наступныя выходныя Эмір зноў паехаў у Сараева — і ізноў не сустрэўся з дзяўчынай. Па вяртанні паказвалі «Амаркорд». І зноў Кустурыца праспаў усю карціну.

Гісторыя паўтарылася і на трэці раз. Пасля чаго «Амаркорд» з Прагі звезлі.

Скончыўшы кінаакадэмію, Кустурыца гуляў па Сараеве з сваёй дзяўчынай. У горадзе паказвалі «Амаркорд».

— Ты бачыў гэтую стужку? — запыталася дзяўчына маладога рэжысёра.

— Так, — схлусіў ён. Прызнацца ў адваротным — усё роўна, што мастаку сказаць, што не бачыў карцінаў Мікеланджэла.

— Ну, дык пойдзем яшчэ паглядзім.

«Паміж жыццём і мастацтвам абірайце жыццё»,
— раіць Кустурыца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць