Грамадства22

Супрацоўнік «Пінскдрэва»: Мяне ўратавала бацькава вопратка

Сведчанні пацярпелага ад выбуху, які цудам застаўся жывым.

Карэспандэнт «Народнай Волі» пабываў у Мінскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і пагутарыў з адным з пацярпелых ад выбуху на прадпрыемстве «Пінскдрэў» Міхаілам Касьянам.

Пацярпелыя ад выбуху ў Пінску па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталях. Тры чалавекі — у Брэсцкай абласной; па словах мясцовага медперсаналу, іх справы ідуць на папраўку. Адзін ужо дыхае самастойна і нават спрабуе есці. Другога перыядычна адключаюць ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, каб дыхаў самастойна. Больш «цяжкі» трэці.

У Мінскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі на сённяшні дзень два пацярпелых — 33-гадовы Міхаіл Касьян і 43-гадовая Наталля Гладун.

— Яны ўжо нармальна ходзяць, размаўляюць, — распавядае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Ігар Грыгор’еў. — Але колькі яшчэ прабудуць у шпіталі — аб гэтым сказаць нельга. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе прыжывацца перасаджаная скура.

— Медыкі зрабілі ўсё магчымае, — дадае загадчык апёкавага аддзялення Мінскай бальніцы хуткай дапамогі Уладзімір Лешчанка. — Лепшыя спецыялісты выехалі ў Пінск у першыя ж гадзіны пасля трагедыі. Але траўмы ў многіх былі вельмі цяжкія ...

Міхаіла Касьяна прывезлі ў Мінск з Брэсцкай абласной бальніцы. Рукі, твар — усё было абпалена. Цяпер ён лечыцца ў апёкавым аддзяленні.

— Я на «Пінскдрэве» працую аператарам ўжо каля дзесяці гадоў, — Міхаіл згаджаецца на гутарку, і мы сядаем на канапу каля яго палаты. — Не сказаў бы, што праца цяжкая. Ды і зарплата задавальняе. Не велізарная, але для Пінска — нармальная.

— У той дзень ...

— Як кажуць, нішто не казала пра бяду. Спакойна працавалі, я знаходзіўся ў будцы за аператарскім пультам. Бакавым зрокам ўбачыў, як насоўваецца полымя. Дзверы ў будцы апынулася адчыненымі, і я пачаў туды вывальвацца. Хоць полымя мяне нагнала. Упаў, пачаў шукаць выхад ... Пацярпелі рукі, нага і галава. Але выбраўся самастойна.

— Калі выходзілі, бачылі, што адбываецца вакол?

— Бачыў, што ад склада засталіся адны цагліны, я праз іх перабіраўся. Калі выйшаў, з’явілася думка, што трэба жонцы патэлефанаваць. Сказаць, што жывы. Недалёка гарэў пагрузчык ...

— А што ў гэты час адбывалася з калегамі?

— Я мала каго бачыў. Калі падаў пасля ўспышкі, заўважыў толькі, што на напарніку ўспыхнула роба. Але, зваліўшыся ўніз, здзівіўся, як зваротная цяга пайшла. Паветра пачало назад у цэх заходзіць. У гэты момант я пачаў ўдыхаць ... Пайшоў у медпункт, туды ўжо падцягваліся працоўныя ў абадраных і абгарэлых робах. Мяне загрузілі ў другую «хуткую» і звезлі.

— Кажуць, што ў шматлікіх сінтэтычныя робы проста плавілася на целе ...

— Так, гэта праўда. Я бачыў аднаго наогул без адзення. Усе згарэла. А на мне была «хэбэшка», вось гэта і выратавала. Яна вытрымала тэмпературу і не ўспыхнула, як порах, а пачала тлець. У мяне, дарэчы, адзежа была таксама, як ва ўсіх, сінтэтычная, але «хэбэшку» я ўзяў у бацькі. Атрымліваецца, што яна хоць і старога ўзору, але жыццё выратавала.

— Кажуць, што на прадпрыемстве і да гэтага былі пажары?

— Дык гэта былі лёгкія ўзгаранні, хутка тушыліся.

— Як ваша самаадчуванне цяпер?

— Здаецца, усё добра. Буду чакаць, як будуць гаіцца апёкі.

— Пасля выпіскі зноў на працу?

— Пакуль аб гэтым нават не думаў. Трэба спачатку аднавіць працаздольнасць. Гэта на дадзены момант мяне цікавіць больш за ўсё.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце14

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

«Хутчэй, камерцыйная разборка». Апейкін агучыў сваю версію знікнення Котава5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?11

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць