Улада88

Незалежныя сацыёлагі не прагназуюць ні байкоту, ні плошчы

На выбарах кіраўніка дзяржавы абавязкова ці хутчэй за ўсё будуць галасаваць 73,2% апытаных.

Спадзяваньні некаторых прадстаўнікоў беларускай апазыцыі на байкот маючых адбыцца 19 сьнежня прэзыдэнцкіх выбараў вельмі прывідныя. Да такой высновы прыйшлі спэцыялісты Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў /НІСЭПД/.

Па выніках нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў кастрычніку, высьветлілася, што на выбарах кіраўніка дзяржавы абавязкова ці хутчэй за ўсё будуць галасаваць 73,2% апытаных.

І толькі 13,9% хутчэй за ўсё ці сапраўды ня будуць удзельнічаць у галасаваньні.

Такім чынам «відавочна, што надзеі на байкот гэтых выбараў ня маюць пад сабой ніякіх рэальных падстаў», — адзначаюць у НІСЭПД.

Гэтак жа нерэальнымі, паводле апытаньня НІСЭПД, можна лічыць і спадзяваньні апазыцыі на масавыя акцыі пратэсту ў выпадку фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня. Па выніках дасьледаваньня толькі 10,9% апытаных заявілі пра намер прыняць удзел у масавых пратэстах, каб паспрабаваць зьмяніць вынікі, яшчэ 24,1% апытаных адказалі: «Не паверу гэтым вынікам і буду вельмі засмучаны, але ў масавых акцыях пратэсту ўдзельнічаць ня буду». А 40,5% апытаных выказалі такую пазыцыю: «Пагаджуся з вынікамі, таму што іх ужо нельга будзе зьмяніць».

Паводле апытаньня, выбарчая кампанія актуалізавала інтарэс беларусаў да палітыкі. Так, 32,3% рэспандэнтаў сёньня ведаюць, што У.Някляеў (якога яшчэ нядаўна ведалі толькі як паэта) зьбіраецца балятавацца на цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах (А.Лукашэнку назвалі 72,3%, А.Саньнікава — 13.6%, Я. Раманчука — 6.2%).

Каментары8

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі35

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што Масты лепшыя за Парыж20

Блогер Андрэй Павук працуе ў Вільні дворнікам33

Беларуская экс-гімнастка Курыльская спрабуе адсудзіць у хакеіста Стася нерухомасць у Маскве і 495 тысяч даляраў7

Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Мінску здымаюць ролік пра дрыфт з пілотамі замежжа. Таму рух транспарту будуць перакрываць2

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне25

Ціханоўская: Сёння дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах6

Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі8

Пенсіянерка з’ехала з Беларусі пасля пратэстаў і жыве ў Польшчы на 20 даляраў у месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі35

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Галоўнае
Усе навіны →