Улада1111

Лукашэнка паабяцаў больш размаўляць на беларускай мове

На ўсебеларускім сходзе адна з дэлегатак заклікала кіраўніка краіны размаўляць па-беларуску.

На Ўсебеларускім народным сходзе, які завяршыўся ў Менску, амаль не гучала беларуская мова. Адна з дэлегатак заклікала кіраўніка краіны размаўляць па-беларуску.

На сходзе выступілі каля 30 дэлегатаў, двойчы кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка, але на беларускай мове прамаўлялі толькі настаўніца беларускай мовы Алеся Зяневіч, дэпутат Генадзь Давыдзька і старшыня згуртаваньня беларусаў Эстоніі Ніна Савінава. Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсон па-беларуску працытаваў Івана Мележа. Эстонская беларуска Ніна Савінава, якая брала слова апошняй, выступіла ў абарону беларускай мовы:

«Але каб ужо беларускі народ на Ўсебеларускім народным сходзе так мала размаўляў на роднай прыгожай беларускай мове! Ведаеце, хочацца, каб на пятым Ўсебеларускім народным сходзе мы з вамі размаўлялі ўсё ж больш па-беларуску. Аляксандар Рыгоравіч, я ведаю, вы выдатна валодаеце беларускай мовай, бо на першых сустрэчах нашых вы зьвярталіся да нас на беларускай мове».

Паводле спадарыні Савінавай, беларусы замежжа чакаюць, што будзе выкарыстаны іх патэнцыял і прыняты закон аб суайчыньніках.

«Таму, калі ласка, дамаўляемся: вы размаўляеце на беларускай мове — а мы прыяжджаем да вас».

Лукашэнка адказаў на гэта па-беларуску:

«Дзякуй вялікае, Ніна. Ты казала, што вас, беларусаў, — тры мільёны па-за межамі ў сьвеце. Мы вас так чакаем, нам так не хапае вас тут. Прыяжджайце да нас. І калі вы хочаце, каб мы размаўлялі на беларускай мове больш, мы абавязкова гэта зробім, можа, заўтра, можа, сёньня, як вам будзе лепш. Не хвалюйцеся».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам20

«Будзеш адмаўляцца — паедзеш у СІЗА». Як у Беларусі збіраюць на «дабрачыннасць» з затрыманых па палітычных справах

Лукашэнка расказаў, чаму памяняў кіраўніка Віцебскай вобласці3

Памёр мастак Уладзімір Ткачэнка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць