Улада1111

Раманчук: Трэба карыстацца момантам

Ці сапраўды кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук гатовы працаваць ва ўрадзе?

Ці сапраўды кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук гатовы працаваць ва ўрадзе? Аб гэтым мы папыталіся ў самога палітыка.

«Наша Ніва»: Яраслаў, сапраўды гатовыя працаваць у сённяшнім урадзе?

Яраслаў Раманчук: Калі мае ўмовы будуць выкананыя, то так.

«НН»: Лічыце, што пры Лукашэнку рэальна рэалізаваць вашы праграмы?

ЯР: Мы застаёмся прыхільнікамі канструктыўнага дыялогу з уладамі. Мы за рэальныя змены ў краіне, за тое, каб зрабіць яе больш адкрытай. Калі такія нашы пажаданні супадуць, то чаму б не. Але абараняць інтарэсы наменклатуры я не збіраюся.

«НН»: А не баіцеся, што могуць Вас проста скарыстаць?

ЯР: Тое самае было, калі мяне запрашалі ў камісію па краінаваму маркетынгу. Гэта было рашэнне партыі — уваходзіць у яго склад. Цяпер таксама. Трэба карыстацца момантам, калі прапанова ўладаў насамрэч шчырая і адкрытая.

«НН»: Як думаеце, дзеля чаго робіцца такая прапанова?

ЯР: Я не ведаю, ці толькі мне яны такое зрабілі. Здаецца, што пэўная частка людзей ва ўладзе хоча намацаць нейкае супрацоўніцтва. Калегі з замежжа ў мяне ўжо шмат разоў запытваліся: ці паступіла мне такая прапанова? Але была яна зусім нядаўна. Вядома, што ва ўладзе ёсць некалькі групаў. Адны хочуць з намі размаўляць, іншыя — не хочуць. Яны за тое, каб зменаў у краіне не адбывалася.

«НН»: Каго б узялі ў сваю каманду?

ЯР: Людзей з досведам працы, прафесіяналаў. Натуральна, што шмат каго з найлепшых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску71

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску71

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць