Грамадства

Вязня Бандарэнку перавялі з карцара назад у атрад

Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку, які адбывае 6 гадоў зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі, перавялі з ПКТ у звычайны атрад. ПКТ — гэта памяшканьне камэрнага тыпу, ізаляваны пакой, у якім трымаюць вязьняў, схільных да парушэньня парадку ў турме.

Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў ПКТ тры тыдні таму нібыта за тое, што вывесіў над ложкам малюнкі рэлігійнага зьместу, а таксама адмовіўся працаваць на шкоднай вытворчасьці і падмятаць турэмны двор.

«Як выйшаў, ён пазваніў дамоў, літаральна паўтары хвіліны размаўлялі. Пасьпеў перадаць, што хаця выпусьцілі з ПКТ, але працягваюць аказваць усялякі ціск і робяць знаходжаньне ў турме невыносным», — паведаміў «Свабодзе» бацька вязьня Валер Бандарэнка.

Паводле зьвестак, якія Валер Бандарэнка атрымаў у Менскім гарадзкім судзе, там яшчэ так і не разгледзелі пратэст на ранейшы прысуд Андрэю Бандарэнку. Калі пратэст будзе разгледжаны, з суду не паведамляюць.

Андрэя Бандарэнку прызналі вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы. Актывіст АГП кажа, што зь ім паквіталіся за ўдзел у выбарчай кампаніі ў парлямэнт у 2008 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць