Спорт

Названы найлепшыя беларускія лёгкаатлеты 2010 года

Выканкам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і галоўны трэнерскі савет вызначылі найлепшых спартсменаў і трэнераў паводле вынікаў 2010 года.

Згодна са звесткамі прэс-службы БФЛА, найлепшай спартсменкай прызнана Надзея Астапчук (штурханне ядра) — чэмпіёнка Еўропы, чэмпіёнка свету ў памяшканні, пераможца Брыльянтавай лігі ІААФ і Кубка Еўропы па кіданнях, сярэбраны прызёр Кантынентальнага кубка. Устанавіла рэкорд Беларусі ў памяшканні (21,70 м).

Найлепшым спартсменам года стаў Андрэй Міхневіч (штурханне ядра) — чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў памяшканні, пераможца Кубка Еўропы па кіданнях (асабісты і камандны залік), бронзавы прызёр Кантынентальнага кубка. Устанавіў рэкорд Беларусі ў памяшканні (21,81 м). У летнім сезоне паўтарыў нацыянальны рэкорд (22,09).

Найлепшы юніёр — Аляксандр Ліннік (спрынт, бар’еры) — сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (200 м), чэмпіён Беларусі сярод дарослых (100 м, 200 м). Устанавіў нацыянальныя рэкорды сярод юніёраў на дыстанцыях 150 м, 50 м с/б, 200 м у памяшканні і на 100 м і 200 м на стадыёне.

Найлепшая спартсменка сярод юнакоў і дзяўчат — Алена Навагродская (кіданне молата) — сярэбраны прызёр I Юнацкіх Алімпійскіх гульняў і Еўрапейскіх адборачных спаборніцтваў да I Юнацкіх Алімпійскіх гульняў.

Каманда года: жаночая — Святлана Кудзеліч, Вольга Мініна, Святлана Коўган (бронзавыя прызёры Кубка Еўропы ў бегу на 10.000 м), мужчынская — Андрэй Міхневіч, Юрый Шаюноў, Дзмітрый Сівакоў, Анатоль Адахоўскі (пераможцы Кубка Еўропы па кіданнях).

Найлепшымі трэнерамі прызнаны: па працы з асноўным складам — Аляксандр Яфімаў (асабісты трэнер Надзеі Астапчук), па працы з юніёрамі — Віктар Мяснікоў (асабісты трэнер Аляксандра Лінніка), па працы з юнакамі і дзяўчатамі — Валерый Губкін (асабісты трэнер Алены Навагродскай).

Рашэннем БФЛА спецыяльны прыз «Сумленная барацьба» прысуджаны літоўскаму дзесяціборцу Дарыусу Драўдвіле, які на чэмпіянаце Еўропы ў Барселоне падчас скачкоў з шастом «прадэманстраваў сапернікам прынцып сумленнай барацьбы». У першай спробе ў прадстаўніка Беларусі Андрэя Краўчанкі зламаўся шост, а паколькі другога не было і ніхто з сапернікаў не пагадзіўся аддаць беларусу свой, Краўчанка прыняў рашэнне завяршыць выступленне. Тады лідар спаборніцтваў пасля сямі відаў праграмы Дарыус Драўгвіла прапанаваў яму свой шост. Паводле вынікаў выступлення на чэмпіянаце Краўчанка заваяваў бронзавы медаль, а літовец фінішаваў шостым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

На Браслаўшчыне ў пажары загінулі маці з сынам

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі258

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй35

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых26

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць