Свет77

Сербскія ўлады заявілі, што каля газаправода з расійскім газам знайшлі магутную выбухоўку

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч паведаміў пра выяўленне выбухоўкі каля газаправода, па якім расійскі газ паступае ў Венгрыю.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч паведаміў пра прадухіленне дыверсіі на магістральным газаправодзе, праз які ў Еўропу пастаўляюцца расійскія вуглевадароды. Небяспечную знаходку выявілі раніцай 5 красавіка. Паводле слоў Аляксандра Вучыча, сербская армія і паліцыя знайшлі ўсяго за некалькі сотняў метраў ад трубы два заплечнікі і два вялікія пакеты з магутнай выбухоўкай, а таксама сродкі для яе дыстанцыйнага падрыву.

Выбухоўка, паводле слоў Вучыча, была закладзена на ўчастку газаправода, які злучае Сербію і Венгрыю. Гэты газаправод з’яўляецца працягам «Балканскага патоку» (другая нітка «Турэцкага патоку»).

Аляксандр Вучыч патэлефанаваў Віктару Орбану. Той тэрмінова склікаў экстраннае пасяджэнне Рады абароны.

У сваю чаргу сербскі лідар паабяцаў безлітасна расправіцца з кожным, хто асмеліцца пагражаць цэласнасці газаправода, які з’яўляецца ключавой артэрыяй для ўсяго рэгіёна.

Газаправод, вядомы таксама як «Балканскі паток», з’яўляецца працягам «Турэцкага патоку» і застаецца адным з нешматлікіх маршрутаў паставак расійскага паліва ў Цэнтральную Еўропу. Любое пашкоджанне гэтай магістралі можа выклікаць параліч энергетычнай сістэмы Венгрыі.

На гэты момант сербскія сілавікі працягваюць расследаванне і пошук датычных да арганізацыі выбуху.

Каментары7

  • хітрыкі
    05.04.2026
    самі паклалі, самі знайшлі, самі сябе ўзнагародзілі за гераізм...
  • Вадзім
    05.04.2026
    Толькі дзякуючы непераўзыдзенаму свайму таленту ввп яшчэ ў 22 годзе пралічыў што будзе такі тэракт у 26 годзе ў Сербіі супраць рф і для яго прадухілення напаў на Ўкраіну. Як бачым, нездарма. Тэракт прадухілены
  • цыкада
    05.04.2026
    хотели бы взорвать, взорвали бы

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць