Меркаванні22

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні

Вядомы блогер і былы палітвязень Эдуард Пальчыс, які правёў за кратамі апошнія 5,5 гадоў, павіншаваў беларусаў з Вялікаднем. У сваім допісе ён назваў галоўным здабыткам турэмных выпрабаванняў вяртанне да веры.

Галоўны мой здабытак пасля ўсіх турэмных прыгод за апошнія 10 гадоў — гэта вера. Дакладней, вяртанне да яе.

Турма — лепшае месца для асэнсавання шмат якіх праяўленняў жыцця. Да і самога сябе.

Ёсць умоўна тры тыпы людзей у зняволенні: тыя, хто не змяняецца; тыя, хто робіцца нашмат горш; і тыя, хто духоўна-маральна прасоўваюцца наперад у асэнсаванні жыцця.

Як ужо трошкі з вопытам, я часта казаў сукамернікам — «Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні». На жаль, гэта сапраўды так. Усе лепшае ўва мне ад веры, а ўсе горшае — ад самога сябе.

Гэтыя 5 з паловай гадоў я маліўся найперш за ўсіх вязняў. І за вас усіх. А з 22‑га — за Украіну. Малюся і зараз. Бо Хрыстос Уваскрос — і гэта галоўны дзень перамогі для чалавецтва.

У ангельскай ёсць прыгожы дзеяслоў — «rise up». І шмат каму зараз таксама не перашкаджала бы «rise up».

З Пасхай вас усіх.

Каментары2

  • Slushna!
    05.04.2026
    Дзякуй, Эдуард за слушныя словы і прыклад ахвярнасьці!
    Сапраўды Ўваскрос!
  • заходнік
    05.04.2026
    Трапна напісаў. Бачна, што Пальчыс не нейкі новаапазіцыйны постмадэрніст з Минска, а хлопец з Ліды са свядомасцю, верай і асэнсаваннем многіх з'яў, у тым ліку базы чалавечага існавання.

    Хрыстос уваскрос! Са святам усіх.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць