Спорт

Рэкорд тэнісісткі Азаранкі

Вікторыя Азаранка паднялася на рэкордную для сябе пазыцыю ў сусьветнай табэлі рангаў. У новым рэйтынгу, паводле вэрсіі WTA, нашая спартоўка разьмясьцілася на 92-м месцы. Такой высокай пазыцыі ў сваёй кар’еры яна шчэ ніколі не займала.

Вікторыя Азаранка паднялася на рэкордную для сябе пазыцыю ў сусьветнай табэлі рангаў. У новым рэйтынгу, паводле вэрсіі WTA (Сусьветная тэнісная асацыяцыя), нашая спартоўка разьмясьцілася на 92-м месцы. Такой высокай пазыцыі ў сваёй кар’еры яна шчэ ніколі не займала.

Як паведамляюць у Беларускай асацыяцыі тэнісу, насупраця папярэдняга рэйтынгу Вікторыя Азаранка ўзьнялася на 14 ступеняў. А дапамог гэтаму пасьпяховаму ўзьлёту ўдалы выступ на міжнародным турніры ў амэрыканскім Пітсбургу, дзе беларуска дайшла фіналу. У вырашальным матчы Азаранка сустрэлася з канадкай Аляксандрай Вазьняк. Прайграўшы першы сэт зь лікам 2:7, беларуска ня здолела працягнуць матчу з прычыны траўмы нагі. Нагадаем, што ў парным разрадзе Вікторыя саступіла ў чвэрцьфінале.

А тым часам у кітайскім Шанхаі праходзіць фінальны турнір сэрыі «Мастэрз» Міжнароднай асацыяцыі тэнісістаў-прафэсыяналаў. У парным разрадзе Максім Мірны са швэдам Ёнасам Б’ёркманам выйгралі першы матч групавога турніру. Беларуска-швэдзкі дуэт перайграў польскую міні-каманду Марыюш Фырстэнбэрг – Марцін Маткоўскі ў двох сэтах – 6:3, 6:4. У наступным матчы Мірны ды Б’ёркман маюць згуляць з парай Марк Ноўлз (Багамскія выспы) – Даніель Нэстар (Канада).

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць