Спорт

Жаўноў — найлепшы футбаліст Беларусі

Двума тыднямі раней Жаўноў перамог у аналагічным апытанні газеты «Всё о футболе».

29-гадовы варатар зборнай Беларусі і расійскага «Зеніта» Юрый Жаўноў названы найлепшым футбалістам Беларусі 2010 года па выніках апытання газеты «Прессбол».

Жаўноў, які год таму ў аналагічным апытанні заняў другое месца, набраў 390 балаў, атрымаўшы 92 першыя, 48 другіх і 18 трэціх месцаў. На другой пазіцыі — абаронца зборнай і клуба БАТЭ Аляксандр Юрэвіч — 291 ачко (52, 48, 39), на трэцяй — нападаючы зборнай і БАТЭ Віталь Радзівонаў — 270 (42, 47, 50).

У апытанні ўдзельнічаў 351 чалавек (трэнеры, спецыялісты, капітаны каманд, суддзі і журналісты).

Двума тыднямі раней Жаўноў перамог у аналагічным апытанні газеты «Всё о футболе»

— друкаванага органа Беларускай федэрацыі футбола. Аднак другое месца заняў іншы гулец — Аляксандр Кульчы, а Юрэвіч стаў чацвёртым. У апытанні газеты «Прессбол» яны памяняліся месцамі.

У папярэднія гады найлепшымі футбалістамі краіны прызнаваліся:

Сяргей Гоцманаў (1983, 1985, 1987, 1989), Сяргей Алейнікаў (1984, 1986, 1988), Андрэй Зыгмантовіч (1992, 1994), Аляксандр Хацкевіч (1998, 2000), Аляксандр Глеб (2002, 2003, 2005–2008), Аляксандр Мятліцкі (1990), Юрый Курбыка (1991), Сяргей Герасімец (1993), Валянцін Бялькевіч (1995), Уладзімір Макоўскі (1996), Андрэй Лаўрык (1997), Сяргей Гурэнка (1999), Генадзь Туміловіч (2001), Максім Рамашчанка (2004) і Аляксандр Кульчы (2009).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць