Меркаванні3737

Не прагінайся перад Лукашэнкам

Выдатныя людзі Польшчы звярнуліся да беларусаў з навагоднімі зваротамі.

31 снежня «Газэта выборча» апублікавала навагоднія звароты выдатных людзей Польшчы да беларусаў.

Прапануем Вашай увазе некаторыя з лістоў.

Павал Гюле, вядомы пісьменнік:

Я зычу нашым сябрам беларусам таго, што і ўсе: каб скончыліся ўсе гэтыя бессэнсоўныя рэпрэсіі, і ўсе затрыманыя здаровымі вярнуліся дамоў. Я таксама хацеў бы, каб урэшце ўся Еўропа зразумела, што так далей быць не можа, што Лукашэнку трэба ўрэшце прыціснуць.

Я спадзяюся, што палітычнае жыццё ў Беларусі вельмі хутка зменіцца, што гэтая дыктатура падзе.

Крыстына Захватовіч-Вайда і Анджэй Вайда — вядомая сцэнарыстка і знакаміты кінарэжысёр:

Мы памятаем нашу паразу 13 снежня 1981 года, але ведаем з нашага вопыту, што сапраўдныя, трывалыя перамогі нараджаюцца таксама з няўдач. Дарагія сябры беларусы, ад шчырага сэрца мы жадаем Вам у новым 2011 годзе, каб дзень 19 снежня стаў пачаткам Вашага шляху да перамогі і застаўся толькі трагічным успамінам.

Міхал Агурэк — вядомы сатырык, журналіст «Газэты Выборчай»:

Nie bądź miękki dla Łukaszenki! (Не прагінайся перад Лукашэнкам)

Паблёпаво — спявак:

Nie znam się na polityce, ale jak kopią w twarz, to rozpoznam
Tę samą gębę ulepioną z pięści, w której oczy jak podwójny kopniak
Wychodzi zawsze i czyha na bezbronnych pod każdą szerokością świata
I w każdym bitym, zwijanym na dołek, widzę po prostu nieznanego brata

(Я не разбіраюся ў палітыцы, але, калі б’юць у твар, я распазнаю
Тую самую морду, што з кулака злепленая, у якой вочы як двайны ўдар
Што выходзіць заўсёды ды падпільноўвае безабаронных ва ўсіх шыротах свету
І ў кожным збітым, якога скручваюць, я бачу свайго брата)

Аліцыя Капусціньска — доктар медыцыны, удава слыннага польскага рэпарцёра Рышарда Капусцінскага:

Жадаю ўсім жыхарам Беларусі:
Пустых турмаў і вязніцаў,
Беларускай мовы ў школах і афіцыйных установах,
СМІ без цэнзуры,
кнігарняў і антыкварных крамаў поўных кніжак з усяго свету,
доступу да таннага інтэрнэту без нагляду,
магчымасці свабодна падарожнічаць.
А палякам з Пінска — роднага горада Рышарда Капусціньскага:
Кантакту з роднай мовай і краінай. Каб нядзельная школа, якая там працуе, магла мець свой будынак, у якім урэшце будзе адчуваць сябе як дома.

Ежы Пільх — вядомы пісьменнік:

Усім братам і сёстрам беларусам на Святы, на Новы Год, і асабліва на далейшы час — я зычу мужнасці. Асабліва кланяюся тым, становішча якіх, як мне падаецца, я разумею найлепш — сардэчнае прывітанне беларускім пісьменнікам. Дарагія калегі! Без фанабэрыстага ўзвялічвання нашай прафесіі можна спакойна сказаць, што вы знаходзіцеся ў цяжкім становішчы. Цяжкім з усіх бакоў.

Калі нехта з Вас, скажам так, у юнацкім ачмурэнні, напіша ці напісаў нейкую неразважлівую страфу хвалы, ці нават проста ў абарону дыктатара, той сябе запляміў. І нават, калі потым да канца жыцця будзе пісаць шэдэўры — колішні фатальны твор заслоніць усё, і заўсёды будуць ім папікаць.

Калі нехта з Вас напіша нешта скіраванае супраць дыктатара — можа трапіць у турму. Вядома, няма большага гонару чым пакутніцтва, але на практыцы гэта можа быць вельмі цяжка.

Калі нехта з Вас зоймецца ўслаўленнем сапраўды важных спраў — кахання, дзяцінства, футболу — будзе атакаваны за такі пасеізм і ў найлепшым выпадку замоўчаны.

У гэтай сапраўды складанай сітуацыі, я хачу вам даць старую як свет раду, якую вы таксама павінны добра ведаць: Пішыце толькі тое, на што маеце жаданне. Барані Божа, не саступайце перад грамадзянскай спакусай ці ціскам. Іншага выйсця, як Вы і самі добра ведаеце, проста няма. Толькі так можа паўстаць шэдэўр, у якім пераплеценыя праўда і фікцыя, палітыка і паэзія, сучаснасць і вечнасць.

Вы знаходзіцеся ў складанай і адначасова выключнай сітуацыі. Напрыклад,

аповесці пра нейкага крывавага, крыху камічнага сатрапа з Усходняй Еўропы ніхто яшчэ не напісаў — гэтая тэма ў вас пад рукамі.
Калі вы яе разгорнеце па ўзоры «Восені Патрыярха» ці хаця б «Імператара», можа здарыцца ўсё: вас будуць атакаваць, пераследаваць, падвяргаць рэпрэсіям, будуць запалохваць вашыя сем’і, вы можаце трапіць у лагер, або, што яшчэ горш, атрымаць вялікую ўзнагароду, на ўручэнне якой вас з усім садызмам не пусцяць, і тысяча іншых фацэцыяў. Я не тое, каб хацеў бы нейкіх пакутаў, як умовы паўстання кніжкі, але проста рашуча прашу паспяшацца. Я дамагаюся спешнасці. Калі Вы цяпер возьмецеся за працу, дык магчыма твор пра Лукашэнку пачаты пры Лукашэнку будзе апублікаваны ў краіне, якой Лукашэнка ўжо не кіруе. Шмат хто з Вас прадчувае, што чакаць ужо нядоўга. Трымайцеся гэтага прадчування. А калі Вам па нейкіх прычынах не хочацца, тады, вядома, не прытрымлівайцеся, бо і так, як кажа наша старая, яшчэ з часоў рэжыму, показка: «Вечны пісьменнік, а не чыноўнік»

Яшчэ раз ад шчырага сэрца кланяюся перад Вамі.

Томэк Ліпіньскі, музыка, заснавальнік культавага ў Польшчы гурту «Брыгада Крызіс»:

Kiedy mrok się rozpierzchnie w światłości,
Gdy się wrota zawarte odemkną,
Ziemią całą wstrząśnie krzyk radości
jak grom: Koniec! Koniec z Łukaszenką!

(Калі змрок растворыцца ў святле
Калі адчыняцца засунутыя брамы,
Уся Зямлю ўзрушыць вокліч радасці
Капцы! Лукашэнку капцы!)

Стэфан Хвін — знакаміты пісьменнік і прафесар літаратуры:

Я хачу пажадаць людзям, якія змагаюцца за свабоду ў Беларусі, каб у краінах Еўрасаюзу этыка правоў чалавека дамінавала над закаранелай этыкай грошай. Незалежнай беларускай інтэлігенцыя я хачу пажадаць большага ўплыву на беларускае грамадства. А беларускаму грамадству — каб у большай ступені, чым цяпер, прагнулі свабоды ў заходнім разуменні, бо ўсё яшчэ вялікая частка гэтага грамадства лічыць аўтарытарны рэжым натуральным. Прычына гэтага — складаная гісторыя Беларусі, якая ўсё яшчэ дае пра сябе знаць.

Тадэуш Канвіцкі — знакаміты пісьменнік, рэжысёр:

Я зычу вам, даражэнькія беларусы, шчаслівай і вельмі людскай будучыні.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць