Улада6363

Лукашэнка пачаў выпускаць арыштаваных

Уначы з 31 снежня на 1 студзеня быў выпушчаны экс-кандыдат Рымашэўскі. Афіцыйна — «пасля напісання тлумачальнай запіскі». Як вядома, захаваліся шматлікія фота і відэа, на якіх 19 снежня Рымашэўскі спыняе правакатараў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску пра нявыезд быў выпушчаны экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі.

У Беларускай хрысціянскай дэмакратыі нам пацвердзілі гэтую інфармацыю. З самім Рымашэўскім звязацца нам не ўдалося, бо 3 студзеня ўранку ён быў на допыце ў КДБ.

Як нам паведамілі ў БХД, афіцыйнай падставай для вызвалення стала «напісанне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі». 4 студзеня Рымашэўскі мае даць прэс-канферэнцыю, на якой раскажа падрабязнасці справы.

Як вядома, захаваліся шматлікія фота і відэа, на якіх 19 снежня Рымашэўскі спыняе правакатараў.

Ужо ў заявах Аляксандра Лукашэнкі 30 снежня адчувалася гатоўнасць адкруціць махавік рэпрэсій назад.

Аляксандр Лукашэнка намякнуў, што выпусціць тых, хто пакаецца перад ім асабіста. «Калі яны не маюць дачынення да масавых пагромаў і апынуліся там, на плошчы, з ідэйных меркаванняў, то я буду асабіста разглядаць магчымасць вызвалення, — сказаў ён, але шматслоўна дадаў: — А калі ты вінаваты, то я ўмешвацца не буду. Урэшце, кожны павінен адказваць за сябе. Калі хтосьці будзе ціснуць і патрабаваць, то будзе толькі горш».

Як вядома, лукашэнкаўцы не арыштавалі Яраслава Раманчука, які выступіў з пакаяльнай заявай у першы ранак пасля арыштаў. Між тым сем кандыдатаў ад апазіцыі па справе праходзяць. Пяць з іх застаюцца ў зняволенні. А Андрэй Саннікаў арыштаваны нават разам з жонкай. Менавіта супраць яго была скіравана, дарэчы, і заява, якую змусілі прачытаць Раманчука. Мяркуючы па выніках з нешматлікіх участкаў, дзе назіральнікі маглі сачыць за падлікам галасоў, менавіта Саннікаў выходзіў на другое месца пасля Лукашэнкі.

Нагадаем, што 19 снежня дзясяткі тысяч чалавек у Мінску выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць свабодных выбараў без Лукашэнкі.

Пакуль невядома, што напісаў у сваёй «тлумачальнай запісцы» Віталь Рымашэўскі. Сачыце за развіццём падзей на сайце «НН».

Каментары63

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць