Меркаванні5959

Што рабіць, калі вас выклікалі «пагутарыць пра Плошчу»

Парады праваабаронцы.

каб самому не парушыць закон і перадухіліць незаконныя дзеянні ў дачыненні да вас.

Чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць пра выклікі ў міліцыю на гутаркі. У адным з выпадкаў у чалавека спыталі, ці быў ён 19-га на Плошчы. Пачуўшы сцвярджальны адказ, выклікалі на гутарку. У другім выпадку, у дзяўчыны пацікавіліся, «чаму ваш мабільны тэлефон у пэўны час быў у пэўным месцы».

Што рабіць у падобных выпадках, калі вас выклікалі «пагутарыць пра Плошчу»? Праваабаронца Валянцін Стэфановіч раіць у першую чаргу высветліць, у якім статусе вас выклікаюць на гутарку. Запрашэнне мусіць быць аформлена належным чынам: у дакуменце мусіць быць пазначана, па якой справе выклікаецца чалавек, у якім статусе, куды, у які дзень і час. Вуснае запрашэнне па тэлефоне не з’яўляецца афіцыйнай формай выкліку на гутарку.

Калі вы ўсё ж пайшлі на сустрэчу, атрымаўшы або не атрымаўшы належным чынам аформленую позву, варта памятаць, што згодна з арт.27 Канстытуцыі ніхто не можа быць прымушаны сведчыць супраць сябе. «Іншымі словамі, вы не абавязаныя адказваць на пытанне, што вы рабілі на Плошчы, — тлумачыць праваабаронца. — Можна проста казаць: я не буду адказваць на ваша пытанне, бо не абавязаны сведчыць пра сябе».

Каментуючы словы міліцыянтаў пра мабільны тэлефон, Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што гэта не з’яўляецца прамым доказам удзелу ўласніка тэлефона ў пэўных падзеях у пэўным месцы: «Чалавек мог быць у той момант на плошчы Незалежнасці ў адным з начных клубаў. Гэта яшчэ нічога не даказвае».

Магчымыя пытанні і адказы на іх можна пачытаць тут.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць