Жыхар Мінска падазраецца ў выкраданні... дзіцячага вазка з пад'езда аднаго з дамоў па завулку Кабушкіна.
Бацькі вельмі непрадбачліва пакінулі на ноч "транспартны сродак дзіцяці" на лесвічнай пляцоўцы. Ён знік.
Аператыўнаму раскрыццю злачынства паспрыяў снегапад, які прайшоў напярэдадні. Міліцыя пайшла па слядах вазка, якія прывялі іх наўпрост да месца жыхарства зламысніка.
На пытанне, што ж ён збіраўся рабіць з выкрадзеным вазком, адказаў, што планаваў раніцай прадаць яе каму-небудзь на вуліцы альбо здаць на металалом. Вельмі грошы патрэбныя былі.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары