Грамадства11

У Гомелі сканфіскавалі 5 тысяч улётак «Знаю»

У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.

Як паведаміў рэгіянальны кіраўнік руху «За свабоду» Пётар Кузьняцоў, старшы оперупаўнаважаны Андрэй Мельнікаў паказаў пастанову на ператрус, які робіцца ў межах дасьледаваньня крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

«Асабліва зьдзівіла сьцьвярджэньне наконт дакладных зьвесткак пра тое, што ў нашым офісе нібыта ёсьць матэрыялы з заклікамі ісьці на плошчу і ўчыняць там гвалтоўныя дзеяньні, — кажа спадар Кузьняцоў. — Насамрэч спэцслужбы імкнуцца спаралізаваць працу грамадзкіх арганізацый і інфармацыйных рэсурсаў, каб людзі ня мелі аб’ектыўнай інфармацыі».

Да ператрусу аўтамашыну Пятра Кузняцова затрымалі па дарозе ў Рэчыцу супрацоўнікі ДАІ. Яны сканфіскавалі звыш 5 тысяч улётак «Знаю!» пра сьнежанскія падзеі ў Менску. Пратакол затрыманьня ў райаддзеле міліцыі перапісвалі некалькі разоў. На 18 студзеня прызначана судовае разбіральніцтва ў Рэчыцкім раённым судзе па факту распаўсюджаньня друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак.

14 студзеня ў Рэчыцы мясцовыя супрацоўнікі УКДБ правялі ператрус у прыватным доме Алега Шабетніка, прадпрымальніка й каардынатара ў рэгіёне перадвыбарчай кампаніі Ўладзімера Някляева. Яны канфіскавалі зборнік паэзіі Някляева «Кон», брашуру Анатоля Лябедзькі «А.Л. супраць А.Л." і дапаможнік прадпрымальніку на выпадак праверак.

Спадара Шабетніка рэчыцкія чэкісты праз тры дні пасьля выкліку ў Гомельскую абласную ўправу КДБ спачатку запрасілі да сябе нібыта на размову, але паказалі актывісту пастанову і павезьлі яго дадому рабіць ператрус.

Каментары1

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць