Культура22

Сямён Букчын памяці Віталя Тараса

Што за кон карае гэтую вялікую, прыгожую сям’ю? І за што?

Што за кон карае гэтую вялікую, прыгожую сям’ю? І за што?

Віталік Тарас. Хлопчык. Школьнік. Яму 15 гадоў. Здаецца, на 40-годдзі ягонага бацькі, Валянціна Яфімавіча, я ўбачыў яго. Запомніліся інтэлігентнасць, вытрымка, добразычлівая ўсмешка.

Студэнтам факультэта журналістыкі ён праз бацьку браў у мяне нейкія кнігі.

Праз шмат гадоў я пазнаёміўся з ім бліжэй. Ён дапамагаў мне ў працы над першымі нумарамі газеты «Европейское время». У яго ўжо было імя ў журналістыцы, чытачы ведалі аўтара гучнай рубрыкі «Кола дзён» у «ЛіМе» яшчэ перабудоўных часоў.

Тады я ўпершыню ўбачыў асноўную якасць яго асобы: спалучэнне інтэлігентнасці і дабрыні з непаказной, але цалкам адчувальнай воляй. Усё гэта было асвечана культурай, было відаць, што ён шмат працаваў, чытаў, імкнуўся зразумець. Мне здаецца, што менавіта дзякуючы гэтай засяроджанай унутранай працы ён зрабіўся сапраўдным прафесіяналам, вырас у вялікага публіцыста са сваёй манерай, насычанай веданнем сусветнай гісторыі і культуры. Яго тэксты заўсёды было цікава чытаць. Ён не быў гуру, ён разважаў, запрашаў чытача да сумеснага роздуму. І гэта было адной з выдатных якасцяў яго публіцыстыкі.

Віталь некалькі гадоў змагаўся са страшнай хваробай. Ён пісаў да таго часу, пакуль былі сілы. І я ў апошнія тыдні, апанаваны прадчуваннем бяды, шукаў яго імя на сайце «Нашай Нiвы». І не знаходзіў, і сэрца сціскалася…

Беларуская нацыянальная журналістыка страціла не проста таленавітага чалавека. У мяне, чалавека зусім іншага пакалення, малодшага з кола яго нябожчыка бацькі, кола, людзі з якога збольшага ўжо пакінулі гэтую зямлю, сыход Віталя выклікаў адчуванне страты нейкай істотнай часткі быцця, якая ўвасабляла сумленне, прыстойнасць, культуру, чалавечнасць, дабро. Напэўна, гэта не толькі маё адчуванне.

Апошні раз я бачыў яго на вечары, прысвечаным памяці Валянціна Яфімавіча, у Літаратурным музеі. Тады ён падараваў мне сваю маленькую, вытанчана выдадзеную кніжачку з вельмі цёплым надпісам.

Буду перачытваць яе. Буду ўспамінаць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда16

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда16

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць