ГУУС Мінгарвыканкама: міліцыянер, які зняў адбіткі пальцаў у памерлага Віталя Тараса, дзейнічаў непрыстойна
Міліцыянер, які зняў адбіткі пальцаў у памерлага Віталя Тараса ў прысутнасці яго сваякоў, дзейнічаў непрыстойным чынам.Пра гэта заявіў
«Гэта пазіцыя — адназначная», — сказаў ён. Якой будзе ацэнка дзеянняў супрацоўніка органаў унутраных спраў з боку кіраўніцтва гарадской міліцыі, прадстаўнік ГУУС пакуль не ведае.
Паводле слоў Ластоўскага, нават калі супрацоўнік міліцыі з прычыны сваіх службовых абавязкаў сапраўды павінен быў зняць адпячаткі пальцаў нябожчыка, то трэба было ацаніць сітуацыю, выказаць спагаду, у карэктнай форме растлумачыць свае дзеянні сваякам, рабіць усё мякка і далікатна, не прылюдна. «Ён жа павёў сябе няправільна», — канстатаваў
Варта адзначыць, што ўсё гэта тычыцца выключна маральнага аспекту дзеянняў міліцыянера.Пытанні аб тым, у чым сэнс працэдуры дактыласкапавання ў выпадку натуральнай смерці чалавека і чым яна рэгламентавана, пакуль застаюцца без адказу.
Вядомы пісьменнік, журналіст і публіцыст Віталь Тарас памёр у ноч з 17 на 18 студзеня. Як паведаміла БелаПАН яго жонка Алена Лукашэвіч, ноччу супрацоўнік упраўлення ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінска спачатку склаў адпаведную паперу аб тым, што прычынай смерці Віталя з’яўляецца не насілле, а працяглае анкалагічнае захворванне. «Потым супрацоўнік міліцыі пачаў здымаць адпячаткі з пальцаў Віталя, у сувязі з чым мы выказалі катэгарычны пратэст. Свае дзеянні міліцыянер матываваў адпаведным заканадаўчым актам. Пры гэтым супрацоўнік міліцыі адзначыў, што родныя памерлага не маюць права адмовіцца ад гэтай працэдуры», — сказала Лукашэвіч.
Каментары