Афіша

Конкурс акравершаў у музеі Багдановіча

Апошнім часам Літаратурны музей М. Багдановіча робіцца папулярным месцам, каб прабавіць вольны час сярод сучаснай моладзі.
Актыўныя і неабыякавыя да творчасці і крэатыву маладыя людзі з цікавасцю ўдзельнічаюць у мерапрыемcтвах, якія супрацоўнікі музея імкнуцца арганізаваць і зладзіць, арыентуючыся менавіта на гэтую аўдыторыю. Дарэчы тут згадаць акцыю «Вяселле — non stop», першы музейны hand-made фестываль «Поруч…», праект «Вежа міру».

Цяпер мы запрашаем студэнтаў ВНУ краіны ўзяць удзел у конкурсе акравершаў «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…»,
прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Ганны Рафаілаўны Какуевай. Ёй М. Багдановіч прысвяціў мноства цудоўных твораў, сярод якіх былі і акравершы, а таксама, як мяркуюць, свой знакаміты раманс.

На конкурс прымаюцца мастацкія творы, напісаныя студэнтамі ВНУ у тэхніцы акраверша і дасланыя на адрас музея ў папяровым альбо электронным выглядзе да 8 лютага 2011.
Пераможцы будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі і запрошаныя для падвядзення вынікаў у ЛММБ 16 лютага 2011, у дзень Святой Ганны.

Для больш падрабязнай інфармацыі звяртацца па тэл. (017) 334-42-69.

Адрас для карэспандэнцыі: 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а. Літаратурны музей М.Багдановіча; [email protected], [email protected]

Юлія Мацук, старшы навуковы супрацоўнік

Літаратурнага музея М. Багдановіча

Каментары

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць