Усяго патроху1010

Маскоўская міліцыя разагнала спартыўную акцыю пад лозунгам «Русский трезвый, значит богатырь»

Маскоўскія міліцыянты ў нядзелю разагналі несанкцыянаваную акцыю па прапагандзе здаровага ладу жыцця, якую зладзілі каля 100 маладых людзей на поўначы Масквы.

«У Маскве на 1-й Астанкінскай вуліцы, дом 7 у нядзелю каля сотні маладых людзей арганізавалі спартыўнае мерапрыемства ў выглядзе прабежкі вакол Астанкінскай палацавай сажалкі і паспрабавалі правесці несанкцыянаваны органамі ўлады сход, скандуючы лозунгі: «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго», «Рускія выбіраюць спорт» і «Рускі цвярозы, значыць волат», — паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

На арганізатара і семярых удзельнікаў акцыі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Не выключана, што разгон спартыўнай акцыі звязаны з тым, што раней у Астанкіне правялі несанкцыянаванае шэсце нацыяналісты: у канцы снежня каля тэлецэнтра «Астанкіна» прайшоў дазволены мітынг з патрабаваннем аб’ектыўнага асвятлення акцый нацыяналістаў, які амаль адразу ж перарос у шэсце. У ім узялі ўдзел каля 500 чалавек, у асноўным непаўналетнія, якія скандавалі «Расіі — рускую ўладу» і «Расія для рускіх, Масква для масквічоў».

Цяперашняе спартовае мерапрыемства, якое спыніла міліцыя, ужо не першае. Напрыклад, 16 студзеня акцыя «Рускія за здаровы лад жыцця» таксама прайшла на поўначы сталіцы. Арганізатары, якія апублікавалі відэа з мінулага «несанкцыянаванага» забегу, гэтым разам рэкамендавалі ўсім удзельнікам узяць з сабой дакументы, растлумачыўшы: «Тыя, хто быў на мінулых забегах, памятае павышаную ўвагу да нас з боку міліцыі».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць