Грамадства22

Прайшоў другі ператрус у Ганны Шарубы

Супрацоўнікі КДБ наведалі з ператрусам кватэру, дзе актывістка Маладога Фронту Ганна Шаруба пражывае разам са сваёй бабуляй. Першы раз вобшук адбыўся па месцы прапіскі Ганны — у яе бацькоў, калі дзяўчына адбывала 10-сутачны арышт за ўдзел у Плошчы.

Ператрус праводзілі трое спецслужбістаў: следчы-крыміналіст упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Маркоўскі А.І., а таксама супрацоўнікі Фаўстовіч В.В. і Косцікаў А. С. Як значылася ў прад’яўленай імі пастанове на правядзенне вобшуку, Ганна Шаруба «з’яўляецца актыўнай удзельніцай незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, ажыццяўляла інфармацыйную патрымку Рымашэўскага Віталя», таму «ёсць падставы меркаваць, што па месцы яе жыхарства могуць знаходзіцца рэчы, якія могуць мець дачыненне да масавых беспарадкаў».

У выніку прыкладна паўгадзіннага ператрусу супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі ноўтбук, які належыць сястры Ганны Шарубы. Па словах Ганны, яна спрабавала давесці, што гэта не яе рэч, але супрацоўнікаў спецслужб гэта не спыніла.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю10

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю10

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць