Грамадства33

Моладзь шукала, хто скраў у Лукашэнкі галасы

26 лістапада недалёка ад пл.Я.Коласа каля 15-й гадзіны група дэмакратычнай моладзі адгукнулася на самавыкрывальніцкую прамову Аляксандра Лукашэнкі, які выступаючы перад украінскімі журналістамі, сказаў: «Последние выборы мы сфальсифицировали, я уже западникам это говорил. За президента Лукашенко проголосовало 93,5 процента. Говорят, это не европейский показатель. Мы сделали 86...»

26 лістапада недалёка ад пл.Я.Коласа каля 15-й гадзіны група дэмакратычнай моладзі адгукнулася на самавыкрывальніцкую прамову Аляксандра Лукашэнкі, які выступаючы перад украінскімі журналістамі, сказаў:

"Последние выборы мы сфальсифицировали, я уже западникам это говорил. За президента Лукашенко проголосовало 93,5 процента. Говорят, это не европейский показатель. Мы сделали 86. Это правда было. И если сейчас начать пересчитывать бюллетени, то я не знаю, что с ними делать вообще."

Удзельнікі сатырычнага пэрформансу арганізавалі імправізаванае шэсьце па ходніках у цэнтры сталіцы - ад гандлёвага цэнтру "Імпульс" - вакол Камароўкі і да ГЦ "Паркінг" - разгарнуўшы перад сабою расьцяжку з надпісам "Шукаем махляроў!" ды ўзьняўшы партрэты А.Л. з чырвона-зялёнай сымболікай, раздавалі ўлёткі, упрыгожаныя карыкатурнай выявай вусатага пэрсанажу з анёльскімі крыльцамі, у якіх патрабавалі знайсьці тых "антынародных махляроў, якія скралі больш за 400000 галасоў" і сапсавалі "звышпераканаўчую перамогу прэзыдэнта, каб дагадзіць Эўропе".

Акцыя завершылася без затрыманьняў. Часам людзі, якія яшчэ не пасьпелі атрымаць гумарыстычнай улёткі няветліва рэагавалі на чырвона-зялёнае, адпраўляючы "бээрэсэмаўскіх падхалімаў" на далёкія адрасы, аднак, як зазначыў адзін з удзельнікаў: "Насамрэч, нас такая рэакцыя ня можа ня радаваць!"

za-svabodu.org

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць