Літаратура2525

Балада Тадэвуша Касцюшкі

«Амерыка, бывай! Вяртаюся дахаты!»

«Амерыка, бывай! Вяртаюся дахаты!»—

Твой голас, нібы чайка белая, ляціць

Над пенай хваль, што нібы дым вайны кудлаты

Віруе за табой, каб ты не змог любіць

Вайну, якая не за волю і не за Айчыну,

Не за любоў... І ведай, што паўстанню быць,

Бо нельга болей жыць так, каб тваю радзіну

Чужак няволіў, прымушаў сваё забыць.

Ды не забыць сваё! Яно сваё ад Бога,

Як любая зямля, як мова, як крыжы,

Як гэтая твая дамоў праз свет дарога

Самотная, як восенню штодня дажджы...

І заўтра вернешся ты ў родныя пенаты,

Прыгожы, генерал і ўсё шчэ малады.

І будуць поспехі ў цябе і будуць страты,

І ўсё забудзецца на змрочныя гады

У родным краі, каб пасля ізноў успомніць

Цябе нам не чужога па крыві, душы,

І вольнай Беларусі залатыя промні

Заззяюцца цвікамі і ў тваім крыжы...

17.07. 2008

***

4 лютага 2011 г. адзначаюцца 265-я ўгодкі з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць