Грамадства

Акцыя салідарнасці прайшла ў Магілёве (фота)

У Магілёве 16 лютага прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Адбылася яна ў адным са спальных раёнаў гораду. Дзесятак паплечнікаў былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева ў руках зь ягонымі партрэтамі выйшлі на ажыўленую вуліцу раёну й зладзілі пікет. Пасьля акцыі партрэты зьняволенага палітыка ўдзельнікі раскінулі па паштовых скрынках.

За паўгадзіны акцыі міліцыянты на месцы яе правядзеньня не зьявіліся.

Гэта трэцяя акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Магілёве ад пачатку году. Дзьве папярэднія прайшлі на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За акцыю 16 студзеня двое яе ўдзельнікаў Валянцін Лабачоў і Сяргей Нягацін былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі. Яшчэ адну ўдзельніцу, шматдзетную маці Натальлю Шкадун папярэдзілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць