Улада

Ян Павал ІІ у Беларусі

У менскім архікатэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі 25 лістапада адбыўся сымпозіюм «Ян Павал ІІ – чалавек веры і культуры».

У менскім архікатэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі 25 лістапада адбыўся сымпозіюм «Ян Павал ІІ – чалавек веры і культуры».

Канфэрэнцыя завяршала год Вялікага Папы ў Беларусі. Для ўдзелу ў форуме сабраліся духоўныя асобы на чале з кардыналам Зянонам Грахалеўскім, прэфэктам Кангрэгацыі каталіцкага выхаваньня, ці, кажучы сьвецкай мовай, міністрам адукацыі Ватыкана, кардыналам Казімірам Свёнткам, Апостальскім нунцыям Марцінам Відавічам, біскупамі з усёй Беларусі. Прысутнічалі і прадстаўнікі Праваслаўнай царквы, грамадзкіх арганізацый, амбасадаў, журналісты.

Першым выступіў кардынал Грахалеўскі, які распавёў пра дзейнасьць Яна Паўла ІІ у каталіцкім навучаньні і выхаваньні, дакумэнты, якія рэгулявалі дзейнасьць касьцельных і каталіцкіх навучальных устаноў. Касьцельныя – гэта тыя, што непасрэдна падпарадкоўваюцца Ватыкану, а каталіцкія навучальныя ўстановы ня маюць непасрэднага дачыненьня да Сьвятога Пасаду, гэта звычайныя школы ці ўнівэрсытэты, але выкладаньне і выхаваньне там заснавана на каталіцкіх, агульнахрысціянскіх падмурках. Пасьля ІІ Ватыканскага сабору колькасьць каталіцкіх навучальных устаноў значна павялічылася, цяпер унівэрсытэтаў у сьвеце больш за 1 300, а школ каля 200 000. Прычым яны карыстаюцца вялікай папулярнасьцю нават у тых краінах, дзе каталікоў зусім мала, усяго 5–7%: Тайлянд, Тайвань, Румынія, Лібан. Кардынал асабліва падкрэсьліў вагу каталіцкага навучаньня ў сучасным сьвеце, таму што веды бязь веры і любові часта становяцца прычынай не дабрабыту, а зла: новых відаў зброі і новых, больш жорсткіх войнаў.

На прэс-канфэрэнцыі працягнулася размова пра каталіцкую адукацыю. Біскуп Антоні Дзям’янка, адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, распавёў пра тое, як арганізавана навучаньне рэлігіі на Беларусі, што ўсё нядзельныя школы пры касьцёлах зараз праходзяць дзяржаўную рэгістрацыю. Біскуп падкрэсьліў, што сёньня даволі цяжка пабудаваць новыя сьвятыні ў мікрараёнах буйных гарадоў, а менавіта там жыве найбольш дзетак, якіх трэба падрыхтаваць да Першай Камуніі.

Кардынал Казімір Сьвёнтак расказаў пра працу Вышэйшай духоўнай сэмінарыі Пінску. Асабліва адзначыў ён тое, што навучаньне праводзіцца цалкам па-беларуску прафэсарамі-беларусамі, якія вучыліся для гэтага ў каталіцкіх унівэрсытэтах Польшчы. Пакуль асноўная праблема тут, на думку кардынала, – недахоп беларускіх адпаведнікаў для лацінскіх тэрмінаў тэалёгіі і філязофіі, але гэта ўжо толькі справа часу. І нагадаў, што ў 2007 г. адбудзецца першы выпуск сэмінарыі.

На сымпозіюме прагучаў таксама даклады кардынала Сьвёнтка пра адраджэньне Касьцёла на Беларусі падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ. Прафэсар юрыспрудэнцыі Люблінскага каталіцкага унівэрсытэту і Ўнівэрсытэту кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, кансультант Папскай Рады ў інтэрпрэтацыі праўных тэкстаў у Ватыкане ксёндз Юзаф Крукоўскі распавёў пра сувязі паміж паўсюдным і мясцовым касьцёламі ў сьвеце вучэньня Яна Паўла ІІ, а кандыдат гістарычных навук Алесь Жлутка, расказаў пра гісторыю станаўленьня і разьвіцьця Касьцёлу на Беларусі ад апостала Андрэя да Яна Паўла ІІ. Зьмястоўна і цікава расказала пра спадчыну Яна Паўла ІІ на беларускай мове пісьменьніца, галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Крыстына Лялько, якая сама прыклала вялікія намаганьні для таго, каб кожны беларус змог далучыцца да багацьця твораў Папы. Сёньня на беларускай мове выдадзены дзясятак энцыклік і кніг Вялікага Папы, сярод якіх і ягоны апошні твор «Памяць і самасьвядомасьць». Сястра Зоф’я Здыбіцка, прафэсар, доктар філязофскіх навук, былы дэкан філязофскага факультэту Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў сваім дакладзе зьвярнула ўвагу прысутных на разуменьне чалавека ў філязофіі Яна Паўла ІІ, на яго навуку любові.

Падсумаваньнем дня стала сьвятая Імша аб хутчэйшай кананізацыі Яна Паўла ІІ, якую адпраўляў кардынал Зянон Грахалеўскі зь іншымі сьвятарамі. Падчас яе не пакідала адчуваньне, што Вялікі Папа паглядае на нас ня толькі зь вялікага партрэта каля аўтара, але непасрэдна ёсьць тут, цешыцца, што хоць такім спосабам зьдзейсьніў сваю мару – прыбыў на Беларусь.

Пасля сьв. Імшы адбылася цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў у конкурсе ведаў пра Яна Паўла ІІ і канцэрт хору «Organum», які ў Кракаве калісьці заснаваў яшчэ Караль Вайтыла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў3

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў3

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць