Грамадства4949

«Можна неяк складней вершы пісаць, спадар Пушкін?» Блогер патроліў жанчыну, якая не змагла прачытаць беларускі верш для 2 класа

Блогер Ягор Яраш-Каранец запісаў іранічны адказ на рэзананснае відэа, дзе жанчына скардзіцца на складанасць верша для 2 класа. Блогер паказаў, як усё можа быць няпроста з радкамі Аляксандра Пушкіна «Я помню чудное мгновенье».

У сацсетках рэзананс выклікала відэа, дзе маці вучня 2 класа не можа прачытаць верш Уладзіміра Карызны з падручніка сына.

Ягор Яраш-Каранец у адказ запісаў ролік, у якім ён пакутуе над рускім класікам. У яго таксама не атрымаліся націскі.

«Беларусы, што гэта такое? Другі клас, задалі вучыць верш. Гэта што за словы такія? Прабачце мне. «Я помню чудное мгновенье. Передо мной явилась ты, как мимолетное видение, как гений чистой красоты». Вот асабіста я нічога не разумею! Дзе рыфма? Дзе рыфма? Божа, мой пляменнік моліць мяне не весці яго заўтра ў школу, бо не можа гэтую бязглуздзіцу вывучыць! Я ўсё разумею, але можна неяк паскладней вершы пісаць, га, спадар Пушкін?» — абураецца Ягор. 

Каментатары ацанілі гумар.

«Перапісаць! Вызваць Пушкіна ў школу!»

«Прыдумаюць жа словы такія, быццам проста з пакеціка выцягнулі выпадковыя літары і кінулі на паперу».

«Ну праўда што. Нічога не зразумела».

«І навошта так здзекавацца з вучняў! Паназадавалі якіхсьці невядомых вершаў на замежнай мове….»

«І гэта ў другім класе, як гэта магчыма прачытаць ці прамовіць, жах».

Каментары49

  • Мда
    04.03.2026
    Различия тут только два
    1. Пушкин использовал существующие слова, а не придумывал новые, когда "рифма не прет". "Весняй зараначкай" - таких словоформ нет, это обычная бесталанная графоманская отсебятина.
    2. В стихе Пушкина соблюдены рифма и ритм.
    В стихах Коласа (например) - тоже есть ритм, рифма и человеческие слова.
  • Збышак
    04.03.2026
    Вось верш Ламаносава, кажуць што гэта расейская мова, але хто разумее гэты ензык?

    дзерзайте ныне ободренны
    раченіем вашім показать
    что может собственных Платонов
    і быстрых разумом Невтонов
    россійская земля рождать
  • Молодец
    04.03.2026
    Збышак, осталось добавить даты сочинения вышепреведенного стиха и шедевра из учебника беларускай мовы.
    Ну и, добавить аналоги похожих годов на той самой беларускай мове. Для сравнения, так сказать. Дерзайте.

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве43

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі249

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй35

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых25

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве43

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць