Здарэнні1616

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў

28‑гадовага грамадзяніна Украіны Ігара Камарова выкралі яшчэ ў сярэдзіне лютага. У канцы месяца на адным з мясцовых пляжаў знайшлі асобныя часткі цела невядомага. Аналіз ДНК пацвердзіў, што парэшткі належаць менавіта яму.

Ігар Камароў разам са сваёй дзяўчынай Евай Мішалавай. Фота: сацсеткі

Ігар Камароў знік 15 лютага. У той дзень ён разам з сябрамі катаўся на матацыклах у раёне Джымбаран на поўдні Балі. У нейкі момант дарогу ім перагарадзіла група людзей на аўтамабілі і матацыклах. Камарова схапілі і сілай вывезлі.

Паводле паведамленняў СМІ, разам з ім быў яшчэ адзін украінец — Ярмак Пятроўскі. Але яму нібыта ўдалося ўцячы падчас нападу.

Праз некалькі дзён пасля выкрадання ў інтэрнэце з’явілася відэа з Камаровым. На роліку моцна збіты хлопец прасіў бацькоў заплаціць 10 мільёнаў даляраў выкупу.

На відэа мужчына сцвярджаў, што яго катуюць. У некаторых паведамленнях сцвярджалася, што выкрадальнікі адрэзалі яму некалькі пальцаў, каб прымусіць родных заплаціць грошы.

У сацыяльных сетках і ў шэрагу медыя з’явілася інфармацыя, што за выкраданнем могуць стаяць чачэнцы, звязаныя з крымінальнымі структурамі.

Афіцыйна паведамляецца, што Камароў і Пятроўскі — сыны вядомых у Дняпры бізнэсменаў. У той жа час у некаторых медыя іх бацькоў небеспадстаўна называлі крымінальнымі аўтарытэтамі.

Некаторыя СМІ пісалі, што абодва мужчыны могуць мець дачыненне да дзейнасці махлярскіх кол-цэнтраў у Дняпры, якія працуюць супраць грамадзян Расіі.

26 лютага на пляжы Кетэвел у акрузе Гіаньяр на ўсходнім узбярэжжы Балі мясцовыя жыхары знайшлі чалавечыя парэшткі — галаву, часткі тулава, рукі і ногі. Цела знаходзілася ў стане моцнага раскладання. Экспертыза паказала, што смерць наступіла прыкладна за тры дні да знаходкі. Візуальна вызначыць асобу было немагчыма.

Парэшткі даставілі ў бальніцу, пасля чаго следчыя накіравалі ўзоры костак у Нацыянальны цэнтр крыміналістычнай экспертызы ў Джакарце. Інданезійская паліцыя супрацоўнічала з украінскім консульствам і ўзяла генетычны ўзор у маці Камарова, каб параўнаць яго з ДНК знойдзеных парэшткаў.

4 сакавіка прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ўзоры касцявой тканкі цалкам супалі з ДНК бацькоў Ігара Камарова.

Падчас расследавання паліцыя таксама знайшла сляды крыві на віле ў акрузе Табанан і ў аўтамабілі Toyota Avanza, які, як мяркуецца, выкарыстоўвалі выкрадальнікі. Генетычная экспертыза паказала, што яны супадаюць з ДНК маці Камарова. Гэта дазволіла следчым выказаць здагадку, што мужчыну маглі ўтрымліваць на віле перад смерцю і перавозіць у гэтым аўтамабілі.

Інданезійская паліцыя паведаміла, што па справе ўжо затрыманы адзін падазраваны — мужчына з ініцыялам C, якога арыштавалі ў правінцыі Заходняя Нуса-Тэнгара. Паводле следства, ён арандаваў аўтамабіль па падробленым пашпарце. Менавіта гэтая машына, як мяркуецца, была выкарыстана падчас выкрадання.

Сам затрыманы сцвярджае, што не ведаў пра злачынныя намеры і нібыта проста арандаваў аўто па просьбе іншых людзей за ўзнагароду ў 6 мільёнаў інданезійскіх рупій (каля 350 даляраў).

Яшчэ шэсць замежных грамадзян названыя падазраванымі. Іх пазначылі ініцыяламі RM, VK, AS, VN, SM і DH. Іх абвясцілі ў міжнародны вышук, а інданезійская паліцыя звярнулася да Інтэрпала з просьбай выдаць чырвоныя ордары на іх арышт.

Паводле следства, чатыры падазраваныя ўжо пакінулі Балі, яшчэ двое могуць знаходзіцца на тэрыторыі Інданезіі.

Паліцыя адзначае, што расследаванне працягваецца. Следчыя спрабуюць вызначыць ролю кожнага з падазраваных і высветліць дакладны матыў выкрадання і забойства.

Каментары16

  • Очень мутно и следы в РФ
    05.03.2026
    Там была целая группировка (включая известных чеченских бойцов UFC) которая похищала и пытала различных крипто-инвесторов и прочую публику с лёгкими деньгами. Вроде и местная полиция была в доле . Но этот случай ошарашил и самих балийцев которые не хотят чтобы остров превратился в Мексику.
  • Filipp
    05.03.2026
    Гэта разборкі крымінальнікаў, відаць 10 мільёнаў гэта занадта вялікія грошы за сына.
  • Невероятно
    05.03.2026
    Очень мутно и следы в РФ, здавалася б, прычым тут Мексіка да чарговых рускамірных разборак…

Цяпер чытаюць

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў2

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту15

У Пецярбургу дроны атакавалі адзін з самых загружаных складоў Ozon5

Цела забітай у Ізраілі 31‑гадовай Яніны пахавалі ў Беларусі. Яе маці спрабуе забраць маленькага ўнука5

«Гэта не глупства, гэта нянавісць». У Францыі пратэстоўцы падпалілі ратушу XIX стагоддзя ВІДЭА56

«Спрабуем зрабіць як у Францыі». У Албаніі пяты дзень сутыкненні з паліцыяй, пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэм’ера4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў2

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць