Грамадства33

Няўжо суддзяў правераць на веданне дзяржаўных моваў?

Канстытуцыйны суд разглядае неабходнасць заканадаўчага замацавання праверкі ведаў суддзямі дзяржаўных моў. Пра гэта гаворыцца ў адказе з Канстытуцыйнага суда, які атрымаў на свой зварот ініцыятар персанальнай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак.

«Ваша прапанова аб неабходнасці заканадаўчага замацавання парадку правядзення праверкі кандыдата на пасаду суддзі на адпаведнасць патрабаванням аб валоданні дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь цяпер вывучаецца ў Канстытуцыйным судзе», — указваецца ў адказе.

Як паведаміў Случак, раней у Канстытуцыйны суд, а таксама іншыя суды Беларусі, пракуратуру і Міністэрства юстыцыі ім былі адпраўленыя звароты з прапановай заканадаўча ўрэгуляваць праверку ведаў кандыдатамі на пасаду суддзі беларускай мовы, як гэтага патрабуе заканадаўства, каб не дапускаць да заняцця судовых пасад асоб, якія не валодаюць беларускай мовай.

«З Вярхоўнага, Вышэйшага гаспадарчага судоў, пракуратуры і Міністэрства юстыцыі прыйшлі толькі фармальныя адпіскі, што гэтае пытанне і так урэгулявана і ніякага ўдасканалення працэдуры ведаў суддзямі беларускай мовы не патрабуецца. Лічу, аднак, што праблема існуе. І пахвальна, што Канстытуцыйны суд паставіўся да яе сур’ёзна. Гэта дазваляе гаварыць пра тое, што, магчыма, і ў судовай сферы беларуская мова пачне займаць дастойнае месца, яе дыскрымінацыя паступова знікне», — лічыць Случак.

Раней актывіст, паводле яго слоў, накіраваў больш за сотню зваротаў у розныя міністэрствы, ведамствы, арганізацыі, выканаўчыя і распарадчыя органы з прапановай весці справаводства на беларускай мове.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць