Грамадства11

Барыса Хамайду аштрафавалі за бел-чырвона-белы сцяг на мільён рублёў

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў прызнаў віцебскага актывіста вінаватым у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага пікету і аштрафаваў спадара Хамайду на 30 базавых велічынь, або 1 млн 50 тыс. рублёў.

Віцебскага апазыцыянэра чарговы раз затрымалі, калі ён пад бел-чырвона-белым сьцягам распаўсюджваў незалежныя выданьні каля так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна. Гэта было ўжо трэцяе затрыманьне з таго часу, як апазыцыянэр абвясьціў акцыю «2011 год — год нацыянальнага сьцяга», прысьвечаную 20-м угодкам беларускай незалежнасьці.

Паводле міліцэйскіх пратаколаў Барыса Хамайду тройчы судзілі ў Чыгуначным райсудзе. Але судзьдзі Алена Цыганкова і Алена Грабянчук апраўдалі апазыцыянэра, не знайшоўшы ў ягоных дзеяньнях складу правапарушэньня. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў пагадзіўся зь меркаваньнем міліцыянтаў, якія затрымлівалі спадара Хамайду, і пастанавіў, што той праводзіў несанкцыянаваную акцыю.

З улікам таго, што Барыса Хамайду затрымліваюць і караюць за падобныя дзеяньні ўжо не ўпершыню, суд вырашыў пакараць затрыманага мільённым штрафам.

Ранейшыя апраўдальныя судовыя пастановы супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС пачалі абскарджваць у абласным судзе.

Каментары1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць