Усяго патроху66

Племя мапучу падае ў суд на Windows

Племя індзейцаў мапучу, якое жыве ў Чылі, падае ў суд на «Майкрасофт» за выпуск вэрсіі «Ўіндаўс» на іх роднай мове – мапузугун. У племі лічаць, што Майкрасофт парушыла іх культурную і грамадзкую спадчыну, калі пераклала сваё праграмнае забесьпячэньне, не параіўшыся з носьбітамі мовы.

На гэтай мове гаворыць прыкладна 400 тысяч чалавек, пераважна на поўдні Чылі. На прэзэнтацыі ў горадзе Лёс Сосэс прадстаўнік Майкрасофту сказаў, што кампанія хоча дапамагчы мапучу ўвайсьці ў лічбавае стагодзьдзе і «адчыніць акно для сьвету да сваёй культурнай спадчыны». Але ў племі лічаць, што Майкрасофт зрабіла ўсё наадварот – парушыла іх культурную і грамадзкую спадчыну, калі пераклала сваё праграмнае забесьпячэньне, не параіўшыся з носьбітамі мовы. Яны нават даслалі Білу Гейцу ліст, у якім абвінавацілі Майкрасофт у «інтэлектуальным пірацтве». Хаўрусьнікамі пірацтва прадстаўнікі племя мапучу назвалі чылійскае міністэрства адукацыі.

Мова мапучу – ня першая карэнная амэрыканская мова, на якую былі перакладзеныя праграмы Майкрасофт. Ўіндаўс ужо выпускаецца на мовах махаўк, кечуа й інуіцкай. Дагэтуль ніводнае племя не пярэчыла супраць «уваходу ў лічбавы век».

Мапучу, якім раней даводзілася бараніць незалежнасьць і ад інкаў, і ад гішпанскіх калянізатараў, не зьбіраюцца здавацца, і чакаюць выніку судовага пазову. Судзьдзя з паўднёвага гораду Цёмука, у суд якога была пададзеная позва, вырашыў, што такія пытаньні неабходна разглядаць у сталіцы. Неўзабаве чакаецца пастанова суду ў Сант’яга, дзе пазоў будзе або адхілены, або прыняты.

«Калі рашэньне будзе супраць нас, мы зьвернемся ў вярхоўны суд, а ў выпадку няўдачы – у суд па правах чалавека», – сказаў Лаўтара Лонкан, актывіст мапучу і каардынатар арганізацыі абароны этнічных групаў у Чылі. Ён таксама ўважае, што ўрад Чылі, які падтрымаў праект Майкрасофту, мусіць зрабіць мапузугун дзяржаўнай мовай побач з гішпанскай, паведаміў Reuters.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі7

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне мужчына прайграваў у казіно нават дапамогі на выхаванне дзіцяці

У 46 год памёр віцэ-прэзідэнт EPAM, адзін з кіраўнікоў бізнэсу ў Паўночнай Амерыцы Алег Вільчынскі6

Японія паспяхова запусціла місію да спадарожнікаў Марса1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка4

Кіраўнік Ryanair прадказаў «найбуйнейшае ў гісторыі» павышэнне цэн на авіяквіткі ў Еўропе1

Замежныя пастаўшчыкі 10 гадоў падкуплялі топ-менеджараў БелАЗа, МТЗ і «Атланта»4

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі7

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць