Свет2020

Цунамі ў жывым эфіры. Японія вытрымала апакаліптычны землятрус

Краіна захавала доступ да інтэрнэту, але знікла сотавая сувязь у зоне бедства. Удар стыхіі меў гіганцкую сілу: 8,9 бала. Асноўны ўдар прыйшоўся па Сэндаі – горадзе-пабраціме Мінска.

Большасць будынкаў выстаяла. Краіна захавала доступ да інтэрнэту. Удар стыхіі меў гіганцкую сілу: 8,9 бала. Асноўны ўдар прыйшоўся па Сэндаі — горадзе-пабраціме Мінска.

У Японіі адбыўся жудасны землятрус. Магутныя штуршкі скалыхнулі паўночны ўсход краіны.

Геалагічная служба ЗША паведамляе пра землятрус сілай 8,9 бала. Гэта найбольшы землятрус у гісторыі краіны. Яшчэ адзін землятрус магнітудай 7,4 бала пазней адбыўся на тэрыторыі прэфектуры Міягі.

Пачынаюць надыходзіць звесткі пра ахвяраў і разбурэнні. Хоць эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за 370 км ад сталіцы Токіа, яна таксама пацярпела. Над Токіа і вялікім партовым горадам Ёкагама стаяць чорныя слупы дыму ад пажараў.

Гарыць сталеліцейны камбінат. Узарваўся адзін з танкаў нафтаперапрацоўчага завода. У выніку землятрусаў там былі разбураныя некаторыя печы і ўстаноўкі.

Паводле папярэдніх ацэнак, пашкоджаныя каля чатырох мільёнаў будынкаў. Да гонару японцаў, большасць жылых пабудоваў выстаяла, нягледзячы на апакаліптычную сілу стыхіі.

Японскі ўрад утварыў надзвычайны штаб па ліквідацыі наступстваў катастрофы. Яго ўзначаліў асабіста прэм’ер краіны Наота Кан.

Найпершай задачай стала апавяшчэнне прыбярэжных рэгіёнаў пра цунамі. Яно ўдарыла з прадказальнай сілай.

Вышыня хвалі месцамі дасягнула 10 метраў. Пад вадой аказалася вялікая частка горада Сэндай — дарэчы, пабраціма Мінска. Там маюцца шматлікія пацярпелыя і разбурэнні. У тым ліку вада цалкам заліла вялікі аэрапорт горада.

Японскае ТВ вядзе жывую трансляцыю з месца здарэнняў. У краіне дзейнічае інтэрнэт.

У горадзе Камаісі прэфектуры Іватэ на востраве Хансю 10-метровая цунамі змыла дзясяткі аўтамабіляў.

Цунамі таксама дайшло да Курыльскіх выспаў і Тайваня.

Здымкі з верталёта з Сэндая шакуюць: цунамі зносіць дамы, валачэ машыны і караблі, разбівае іх у бетонны мост, і жалезныя мачты выломваюцца, як запалкі. Дамы гараць на плыву. Аўтамабілісты адчайна спрабуюць уцячы ад гіганцкай хвалі па шашы...

У цэнтры японскай сталіцы абрынуўся вядомы ў краіне дом прыёмаў «Куды кайкан» — месца правядзення многіх афіцыйных мерапрыемстваў.

У Токія абрынуўся шпіль тэлевежы.

Спынілі працу метро і чыгункі, каб пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў у выніку абрыву правадоў.

У зоне бедства знікла сотавая сувязь.

ТВ у жывым эфіры на ўсіх тэлеканалах папярэджвае жыхароў ціхаакіянскага ўзбярэжжа ад паўночнага Хакайда да паўднёвай Акінавы тэрмінова пакінуць свае дамы і падымацца ў высокія будынкі вышэй за чацвёрты-пяты паверхі. Як вядома, цунамі распаўсюджваецца хвалямі, другая і трэцяя хвалі таксама будуць даволі высокімі.

У выніку стыхіі аўтаматычна спынілі працу пяць японскіх АЭС. На адной з іх пачаўся пажар у турбіннай зале, які пагасілі пажарнікі. Выкідаў радыяцыі не адбылося.

Беларусь — спакойная ў сейсмічным сэнсе тэрыторыя. Аднак невялікія землятрусы магчымыя і ў нас. У прыватнасці,

адна з патэнцыйных зонаў сейсмічнай актыўнасці праходзіць у раёне будучай Астравецкай АЭС.

Менавіта на Астравеччыне зафіксаваны прэцэдэнт самага моцнага беларускага землятрусу.

У 1909 г. водгалас італьянскага землятрусу выклікаў на Астравеччыне, калі вёскі Сяржанты, з’яўленне глыбокага рову «з вярсту з поўначы на паўднёвы ўсход».

Беларускія навукоўцы ацанілі той землятрус 1909 году ў 7 балаў паводле шкалы Рыхтара.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй10

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць