Вярнуліся часы, калі існавала забарона на творчасьць
Арганізатар
рок-канцэртаў Павал Кашырын і лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч выступілі з сумеснай заявай у сувязі з забаронай на беларускуюрок-музыку і патлумачылі, чаму гурт вырашыў не праводзіць падпольную ці паўпадпольную імпрэзу. «Хацелася ў адкрытую зрабіць музычнае сьвята. Калі дакладна стала вядома, што такой магчымасьці няма, мы палічылі патрэбным не праводзіць імпрэзу ў іншым фармаце».
У наш дом зноў прыйшла бяда. Тыдзень таму была накладзена забарона на правядзеньне канцэрту Neuro Dubel, што мусіў адбыцца 24 сакавіка. Усе прычыны яго адмены, якія вам будуць называць, як то дрэнны продаж квіткоў ці праблемы з дахам, не адпавядаюць рэчаіснасьці. Мы канстатуем, што
ізноў вярнуліся ў тыя часы, калі існавала забарона на творчасьцьрок-гуртоў у Беларусі. Мы ня ведаем аніводнай цывілізаванай краіны, дзе магло бы адбыцца нешта падобнае.
Мы мелі дамовы з двума іншымі клюбамі на правядзенне канцэрту, але вырашылі ўсё ж не рабіць аніякіх падпольных ці паўпадпольных імпрэзаў. Хацелася ў адкрытую зрабіць музычнае сьвята і прэзэнтаваць трыб’ют Neuro Dubel. Калі дакладна стала вядома, што такой магчымасьці няма, мы палічылі патрэбным не праводзіць імпрэзу ў іншым фармаце. Людзі з уладных структураў, з якімі мы вялі перамовы цягам гэтага тыдня, прасілі нас перачакаць. Колькі чакаць — тыдзень, год, два ці ўсё жыццё — невядома. Меркаванне гэтых людзей такое ж — так не павінна быць, але
не яны прымалі рашэнне аб забароне і не ім яго адмяняць.
Нам крыўдна не толькі за сябе, але і за сяброў і калегаў, якія сутыкнуліся з такой жа сітуацыяй.
Яны паклалі ўсё жыццё на тое, каб беларуская культура квітнела, а ім не даюць шанца на далейшае існаванне і магчымасьці канцэртаваць у сваёй жа краіне, фактычна накладаюць забарону на прафэсію. Мы не разумеем чаму так адбываецца і аніякіх тлумачэньняў нам ніхто не дае.
Мы апынуліся ў такім становішчы, што нават паскардзіцца на такія ганебныя дзеяньні няма каму. Хацелі бы, каб ва ўсім свеце дазналіся пра тое, што ў Беларусі не даюць магчымасці для выяўлення найлепшым творчым сілам.
Просім усіх прыхільнікаў гурта Neuro Dubel, якія набылі квіткі на канцэрт 24 сакавіка, пачакаць — яны будуць дзейснымі, калі забароны будуць знятыя.Спадзяемся, што мерапрыемства хутка адбудзецца. Тыя, хто ўсё ж пажадае здаць квіткі, могуць гэта зрабіць ад 18.00 да 20.00 24 сакавіка ў клубе «Рэактар». Мы просім прабачэньня перад прыхільнікамі беларускай
Выконваючы абавязкі адміністратара гурта Neuro Dubel, арганізатар і прадусар беларускіх
лідэр гурта Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч
-
«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў
-
Прэмія MTV: трыумф Тэйлар Свіфт і эмацыйная прамова Рыты Оры аб удзельніку One Direction
-
«Я не вярнусь дадому, Ваўкалак!». Гісторыя кахання і перараджэння ў новым фэнтэзійным кліпе гурта Irdorath
Каментары