Грамадства

Аляксандр Пыльчанка па-ранейшаму ўзначальвае прэзідыум Мінскай гарадской калегіі адвакатаў

19 сакавіка адбыўся агульны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які праходзіў у закрытым рэжыме. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прадугледжвалася, што на ім можа быць пераабраны старшыня прэзідыума МГКА Аляксандр Пыльчанка, які выступаў з крытыкай адносна сітуацыі ў беларускай адвакатуры.

У прыватнасці, 18 лютага ў інтэрв’ю БелаПАН Пыльчанка выказаў занепакоенасць адносна незалежнасці беларускіх адвакатаў. Так ён пракаментаваў рашэнне Мінюста аб пазбаўленні ліцэнзій чатырох адвакатаў МГКА — Алега Агеева, Таццяны Агеевай, Уладзіміра Толсціка і Тамары Гараевай, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

У той жа дзень, 18 лютага, загадам міністра юстыцыі Галаванава Пыльчанка быў выключаны са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі. 25 лютага прэзідыум Рэспубліканскай калегіі адвакатаў асудзіў стыль працы Пыльчанкі і прызнаў немагчымым далейшае выкананне ім абавязкаў старшыні МГКА.

Рашэнне аб пераабранні Пыльчанкі можа прыняць толькі агульны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
Аднак, як паведаміла інфармаваная крыніца, пытанне аб пераабранні старшыні прэзідыума нават не ўносілася ў парадак дня сходу.

Як вынікае з кароткага паведамлення, размешчанага на сайце МГКА, на агульным сходзе былі заслуханыя справаздачы старшыні калегіі, яго намеснікаў і старшыні рэвізійнай камісіі, разгледжаныя пытанні выканання прыходна-расходнага каштарысу за 2010 год і прыходна-расходнага каштарысу на 2011 год, абраны новы склад рэвізійнай камісіі, праведзены давыбары ў склад прэзідыума МГКА.

Хто менавіта даабраны ў склад прэзідыума і ў сувязі з чым, не ўказана. Мяркуючы па ўсім, размова ідзе пра месца, якое вызвалілася ў прэзідыуме пасля выключэння з МГКА Паўла Сапелкі. Рашэнне аб выключэнні Сапелкі было прынятае 3 сакавіка. У яго дзеяннях прэзідыум калегіі ўгледзеў парушэнні «патрабаванняў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, Правілаў прафесійнай этыкі адваката, а таксама рашэнняў органа адвакацкага самакіравання».

Сапелка абараняў кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава, кіраўніка выбарчага штаба кандыдата Віталя Рымашэўскага Паўла Севярынца і лідара міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Змітра Дашкевіча. Ён лічыцца адным з найбольш прафесійных і найбольш прынцыповых адвакатаў Беларусі, які на працягу многіх гадоў браўся за абарону фігурантаў гучных палітычных працэсаў.

Каментары

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць