Свет88

Супраць экс-прэзідэнта Украіны Кучмы заведзена крымінальная справа

У звязку з забойствам у 2000 г. журналіста Георгія Гангадзэ. З былога ўкраінскага прэзідэнта ўзятая падпіска пра нявыезд.

Генеральная пракуратура Украіны пацвердзіла факт завядзення крымінальнай справы супраць былога прэзідэнта краіны Леаніда Кучмы.

Як заявіў журналістам у аўторак намеснік генпракурора краіны Рэнат Кузьмін,

справа распачата ў сувязі з расследаваннем забойства апазіцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ ў 2000 г.

«Кучма Леанід Данілавіч падазраецца ў перавышэнні ўлады і незаконных распараджэннях супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў, якія прывялі да такіх наступстваў, як забойства журналіста», — сказаў Кузьмін.

Кузьмін паведаміў таксама, што з былога ўкраінскага прэзідэнта ўзятая падпіска пра нявыезд.

«Кучму Леаніду Данілавічу абмежаваны выезд за межы Украіны, адпаведная пастанова накіравана Дзяржаўнай памежнай службе», — сказаў Кузьмін на прэс-канферэнцыі.

Паводле словаў Кузьміна, расследаванне справы пра забойства Гангадзэ «вядзецца інтэнсіўна». Тым не менш, абвінавачванне Кучму пакуль не выстаўлена, адзначыў намеснік генпракурора.

Голас, падобны на прэзідэнта

Леанід Кучма кіраваў Украінай з 1994 па пачатак 2005 года.

Вядомы журналіст, сын грузінскага дысідэнта Георгій Гангадзэ быў выкрадзены ва ўкраінскай сталіцы 16 верасня 2000 года. Крыху пазней яго абезгалоўленае цела было знойдзена ў лесе непадалёк ад Кіева.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, распаўсюджанай генеральнай пракуратурай Украіны, галоўным заказчыкам гэтага забойства з’яўляецца экс-кіраўнік украінскага МУС Юрый Краўчанка, а адным з непасрэдных выканаўцаў — генерал-лейтэнант міліцыі Аляксей Пукач.

У справе Гангадзэ фігуруюць запісы, нібыта зробленыя ў кабінеце тагачаснага прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. На гэтай плёнцы голас, падобны на голас Кучмы, аддае распараджэнне «разабрацца» з журналістам.

Сам экс-прэзідэнт Украіны лічыць справу аб забойстве Гангадзэ міжнароднай правакацыяй, неабходнай пэўным палітычным колам і спецслужбам на Захадзе, каб скампраметаваць Кіеў.

У якасці патэнцыйных «правакатараў, якім на руку шуміха вакол гісторыі з Гангадзэ», Кучма назваў кіраўніцтва і агентаў Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША.

Каментары8

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць