Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Летувіская жывёла "krokodilas"

Пры перасячэньні мяжы надзвычай не рэкамэндуецца: недарэчна жартаваць, нецэнзурна лаяцца, паводзіць сябе няветліва ў дачыненьні да супрацоўнікаў мытні, "пампаваць правы". Піша Аляксандар Класкоўскі.

Сёньня на сайце адной расейскай турыстычнай фірмы прачытаў парады кліентам. "Пры перасячэньні мяжы надзвычай не рэкамэндуецца: недарэчна жартаваць, нецэнзурна лаяцца, паводзіць сябе няветліва ў дачыненьні да супрацоўнікаў мытні, "пампаваць правы".

Увогуле — у чужой краіне лёгка сесьці ў калюжыну, думаючы, што навокал ніхто не разумее тваёй роднае мовы.

Ёсьць, праўда, публіка, якая, пераехаўшы мяжу, зусім не саромеецца.

Стаіш, напрыклад, дзе-небудзь на Гран пляс у Брусэлі — і раптам побач чуецца (даю, натуральна, прыхарошаны варыянт):

— Прыгожа, б-блін!

— Не кажы. Проста а-слу-пя-нець!

Гэта расейскія турысты любуюцца эфэктна ілюмінаванай стромкай ратушай.

У Парыжы, Каіры, Нью-Ёрку — дзе толькі не даводзілася чуць ляпідарны набор табуяваных рэплік на "великом и могучем"!

Самае цікавае, што і Эйфэлеву вежу, і хмарачосы Мангэтэна, і калёсаў Мэмнона ля Люксору (на здымку) гэтая катэгорыя вандроўнікаў характарызуе ідэнтычнай лексікай (гл. вышэй).

Што зробіш — сапраўды ж усмактана з матчыным малаком.

Зрэшты, ня будзем вешаць усіх сабак на расейцаў. Самі добрыя.

Неяк групай вандравалі па Нямеччыне. Прыехалі ў першы на маршруце горад, прыпаркаваліся ў прызначаным месцы, выйшлі з аўтобуса папаліць.

Побач пускаюць дым дзьве прывабныя дзяўчыны.

Ну, хлопцы нашыя (у дарозе трохі разагрэліся тым, што з сабой было!) і давай вартасьці тых паненак уголас ацэньваць.

А яны дапалілі і падыходзяць:

— Прывітаньне! Мы — перакладчыцы вашай групы.

Жартаўнікі так і селі.

Потым давай выбачацца.

А немкі:

— Ды кіньце вы! Мы толькі што ў Маскве стажаваліся паўгоду. І не такое чулі.

А вось трохі зь іншай опэры.

Падчас перабудовы сабралі рэдактараў у Маскве на сэмінар.

Быў там і я — рэдактар моладзевага часопісу "Ветразь" ("Парус").

Самымі разьняволенымі выглядалі прыбалты. У іх там ужо вялі рэй народныя франты. БССР жа лічылася "Вандэяй перабудовы".

І вось на трыбуне нейкі замшэлы партыйны лектар даводзіць, што дэмакратыя ня ёсьць уседазволенасьцю і г.д.

Адзін летувіс нахіляе галаву да другога і гучным шэптам ацэньвае выступоўцу:

— Krokodilas!

Акурат у гэты момант лектар пераводзіў дыханьне, і рэпліку пачула ўся зала.

Грымнуў сьмех.

А зьбянтэжаны рэдактар зь Вільні ніяк ня мог уцяміць: адкуль усе так добра ведаюць летувіскую?

Фота з архіву аўтара.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць