Афіша

«Тузін. Unplugged» — 25 красавіка

Незвычайны канцэрт, усе героі гэтага музычнага сэзону — гурты «Жнюв» і Re1ikt, вечныя героі — гурт «Палац» і будучыя героі — гурт Мonkey Bite.

З нагоды сямігодзьдзя дзейнасьці інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» ва ўтульным клюбе «Графіці» пройдзе незвычайны канцэрт «Тузін. Unplugged», у якім возьмуць удзел героі гэтага музычнага сэзону — гурты «Жнюв» і Re1ikt, вечныя героі — гурт «Палац» і будучыя героі — гурт Мonkey Bite.

Адмыслова да «тузіноўскай» вечарыны кожны з выступоўцаў падрыхтаваў эксклюзіўны сэт. Мonkey Bite лічаць сябе пасьлядоўнікамі гурта Zet. Яны пачалі сваю кар’еру якраз у той год, калі ўтварыўся «Тузін Гітоў», рэпэтавалі ў Міханавічах, давалі канцэрты для «мясцовых», а потым выйшлі і на менскія пляцоўкі, гралі разам з гуртом «Цмокі» і Zet, якіх называюць сваімі кумірамі. Пасьля васьмігадовага перапынку музыкі вяртаюцца на сцэну. Адмыслова для «Тузін. Unplugged» гэты панк-гурт рыхтуе акустычны сэт, каб зьдзівіцца самім і падзівіць публіку сваім новым гучаньнем. «Нашыя песьні пра тых, хто сочыць за намі з блакітных люстэркаў, пра людзей, якія вымушаныя адчуваць сябе гарбатымі ў роднай краіне, і мараць скінуць нарэшце камяні са сваіх сэрцаў», — кажуць музыкі.

Іншыя ўдзельнікі «Тузін. Unplugged» у 2003 годзе якраз прыпынілі кар’еру. Гурт «Жнюв» пачынаў пры канцы 90-х. Як ні дзіва, таксама дзяліў сцэну з Zet, а яшчэ з «Крамай» і «Лепрыконсамі», перамагаў на фэстывалях «Першая пляцоўка» і «Рок-схватка». Узьядналіся музыкі ў 2009 годзе. Першая песьня адноўленай каманды мела вялізарны посьпех на «Тузіне Гітоў». Твор «Не хвалюйся» пяць разоў перамагаў у чарце і трапіў у лік лепшых песень сэзону. Відаць, такі ж лёс чакае іх новую песьню «Засуха», якая ўжо чатыры разы ўздымалася на першую прыступку ў «Тузіне». Гэтыя ды іншыя свае песьні музыкі абяцаюць сыграць на «Тузін. Unplugged» у камэрным варыянце. «Нам вельмi прыемна, што нас запрасiлi прыняць удзел у гэтым канцерце. Таму што „Тузiн“ для нас быў адмысловай стартавай пляцоўкай, калi мы вярнулiся ў музыку. Ну i дзякуючы ўдзелу ў гiт-парадзе мы зьдзейсьнiлi мару нашага вакалiста Алега i трапiлi на БАСы. Што ў вынiку паўплывала на напiсаньне намi яшчэ больш песень на роднай мове. А 25-га мы ўпершыню адыграем цалкам беларускамоўны акустычны сэт», — абяцаюць музыкі.

Гурт Re1ikt быў названы «Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы» па вэрсіі «Тузіна Гітоў» у 2009 годзе. З таго часу музыкі далі безьліч канцэртаў, запісалі два дыскі на беларускай мове («Vytoki» і свой новы альбом). Музыкі сьцьвярджаюць, што на сёньня яны маюць бадай самы вялікі досьвед выступаў «анплагд» сярод маладых беларускіх гуртоў, таму выступіць на «Тузін. Unplugged» — для іх абсалютна натуральна. Тым больш, што яны частыя госьці ў гіт-парадзе і лічаць, што ужо парадніліся з ТГ. «Мы так шмалі гралі ў акустыцы — і на адкрытым паветры, і ў музэях, і на фэстывалях, і на кватэрніках — што прыйшоў час правесьці нейкую рысу. Наш выступ на „Тузін. Unplugged“ будзе пэўнай справаздачай, дзе мы зайграем найлепшыя творы», — кажуць удзельнікі Re1ikt.

Гурт «Палац» рыхтуе адмысловую праграму, з увагай на вялікодныя-валочобныя творы, паколькі «Тузін. Unplugged» пройдзе на наступны дзень пасьля Пасхі. А весьці імпрэзу будзе лідэр «Палацу» Алег Хаменка, нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў», якая ідзе на хвалях «Радыё Рацыя». «Гэты канцэрт мусіць стаць самым сьветлым канцэртам году», — мяркуе Алег. Канцэрт «Тузін. Unplugged» падтрымлівае грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі». Он-лайн трансьляцыя «Тузін. Unplugged» пройдзе на партале TUT.BY.

Канцэрт пачнецца ў 19:00 25 красавіка ў менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16).

Кошт квітка — 20 000 руб. Набыць яго можна ў клюбе загадзя з 18:00 да 22:00 штодня, акром суботы і нядзелі. Колькасьць месцаў абмежаваная! Тэл. для даведак: (029) 17-999-18, (029) 77-999-18, (029) 613-95-06, (029) 270-11-15.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»24

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»24

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць