Улада33

Някляева будуць судзіць у Фрунзенскім судзе, Саннікава — у Партызанскім

Вызначаны раённыя суды, якія будуць разглядаць справы кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава. Для актывіста Мікіты Ліхавіда падабрана калёнія.

Справу Андрэя Саньнікава будуць разглядаць у Партызанскім судзе Менску. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі адвакаты экс-кандыдата на прэзыдэнта:

«Партызанскі суд. А хто судзьдзя і калі пачнецца працэс, яшчэ невядома. Але, мяркую, да канца тыдня мусім ведаць. Паводле правілаў, цягам двух тыдняў паведамляюць. Мяркую, два тыдні ў нас яшчэ ёсьць, каб рыхтавацца да працэсу. Я арыентуюся на справу Статкевіча і Вуса, якіх раней за нашу справу азнаёмілі з матэрыяламі, перадалі ў суд, але таксама яшчэ дзень невядомы».

Адвакаты Саньнікава дадалі, што заявілі шэраг хадайніцтваў, у тым ліку аб далучэньні пэўных матэрыялаў да справы, але пакуль адказаў ня маюць.

Ала Ўладзімераўна Саньнікава атрымала ад сына ліст, у якім Андрэй адгукнуўся на тэракт у мэтро 11 красавіка:

«Напісаў, што калі даведаўся пра выбух, вельмі непакоіўся за нас усіх, пакуль ня ўбачыў сьпісы. А пра тое, ці адбіўся выбух на іх становішчы ў вязьніцы, нічога не напісаў. Ды, мяркую, і не дайшло б — усё роўна выкрасьлілі б такія рэчы».

19 красавіка экс-кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі атрымаў з Фрунзенскага суду Менску паведамленьне, што менавіта там будзе разглядацца ягоная справа. У тым жа Фрунзенскім судзе пройдзе працэс і над Уладзімерам Някляевым, Андрэем Дзьмітрыевым, Аляксандрам Фядутам ды іншымі. Ці адаб’ецца неяк на працэсе тэракт у мэтро? Віталь Рымашэўскі гэтага не выключае: «Папярэдне, мяркую па выказваньнях прадстаўнікоў улады, адаб’юцца нэгатыўна. А чаго я чакаю ад працэсу? Улічваючы тыя падзеі, якія адбываліся ў краіне за мінулыя паўгода, чакаць можна чаго заўгодна, і таму асабіста я прагнозаў не раблю. Проста я выказваю падзяку ўсім людзям, якія падтрымлівалі і выказвалі салідарнасьць. Унутры Беларусі і за яе межамі. І вельмі ўсьцешаны, што, нягледзячы на здрадлівыя паводзіны некаторых палітыкаў, большасьць паводзілі сябе прыстойна і баранілі адзін аднаго. Насамрэч, мяркую, у гэтым шанец усіх абвінавачаных».

Віталь Рымашэўскі не выключае, што працэсы па справах 19 сьнежня будуць прызначаныя ў адзін дзень, каб не расьцягваць надоўга суды над кандыдатамі ў прэзыдэнты ды іншымі актывістамі.

10 чалавек у справе 19 сьнежня ўжо асуджаныя. Сярод іх — актывіст руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід, якому прысудзілі 3,5 года зьняволеньня. 19 красавіка маці вязьня даведалася, у якой калёніі будзе адбываць пакараньне яе сын:

«Яму прызначылі ўжо калёнію — гэта выпраўленчая калёнія № 10 у Наваполацку. Я навяла даведкі, сказалі, што начальнікам там збольшага нармальны, адэкватны чалавек, але сама турма старэнькая, будынак старэнькі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра7

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць