Грамадства1010

БелТА: У Маскве былі дасягнутыя дамоўленасьці, для рэалізацыі якіх будуць вызначаныя мэханізмы

Па-ранейшаму мала інфармацыі з Масквы, дзе адбылася суcтрэча А. Лукашэнкі і У. Пуціна. Расейскія крыніцы пішуць пра тое, што перамовы закончыліся зь неакрэсьленым вынікам і зьвяртаюць увагу на рэмарку Лукашэнкі, што ўдалося дамовіцца пра адзіную канстытуцыю і адзіную валюту.

Па-ранейшаму мала інфармацыі з Масквы, дзе адбылася суcтрэча А. Лукашэнкі і У. Пуціна. Расейскія крыніцы пішуць пра тое, што перамовы закончыліся зь неакрэсьленым вынікам і зьвяртаюць увагу на рэмарку Лукашэнкі, што ўдалося дамовіцца пра адзіную канстытуцыю і адзіную валюту.

Беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА дае інфармацыю настолькі агульную, што нават між радкоў у ёй цяжка нешта вычытаць. Прыводзім тут дэпэшы БелТА:

«Прэзідэнты Беларусі і Расіі па выніках двухбаковых перагавораў у Маскве даручылі ўрадам прапрацаваць шэраг дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Як чакаецца, механізмы рэалізацыі дамоўленасцей могуць быць вызначаны ў бліжэйшы час».

«Шэраг важных рашэнняў прыняты па выніках пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 15 снежня ў Маскве. У прыватнасці, зацверджаны бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2007 год, Праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2006-2007 гады, Палажэнне аб Падзяцы ВДС, падведзены вынікі выканання Праграмы ўпарадкавання знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідэра.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі пазітыўна ацанілі той факт, што саюзны бюджэт упершыню прыняты да пачатку новага фінансавага года. На думку кіраўнікоў дзяржаў, гэта сведчыць аб большай скаардынаванасці ў рабоце адпаведных органаў.

Да пачатку пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі двухбаковыя перагаворы, якія доўжыліся амаль тры гадзіны.

Каменціруючы вынікі сустрэчы ў фармаце «сам-насам», беларускі лідэр заявіў: «Мы сёння думалі вынесці «за дужкі» пытанні аб Канстытуцыйным акце і адзінай валюце, над якімі ідзе цяжкая, але плённая работа, і яшчэ некаторыя пытанні, аб якіх шмат пішуць. Але ў выніку нашых цяжкіх і працяглых перагавораў быццам бы знайшлі тую ніць, за якую можам ухапіцца. Думаю, у бліжэйшы час мы зможам зняць вельмі многія пытанні, якія былі такімі цяжкімі для нас. Таму перагаворы прадаўжаліся сёння так доўга».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць