Грамадства22

Генпракуратура не называе суму ўрону ў выніку выбуху ў мінскім метро

Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук на сустрэчы з журналістамі 24 мая адмовіўся адказваць на пытанне, які ўрон прычынены выбухам у мінскім метро і якія меры прымаюцца для яго пакрыцця.

«Я не магу пра гэта гаварыць, таму што следства працягваецца. Пэўная тайна следства існуе і па гэтым пытанні», — сказаў ён.

Выбух на станцыі «Кастрычніцкая» мінскага метро прагрымеў 11 красавіка. Пацярпелі больш за 200 чалавек; з іх 14 — загінулі, 167 — былі шпіталяваныя.

Як паведаміў 29 красавіка журналістам намеснік генеральнага пракурора, кіраўнік следчай групы Андрэй Швед, па факце выбуху ў метро абвінавачанне ў тэрарызме прад’яўлена двум грамадзянам Беларусі. Ім ставіцца ў віну ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (тэрарызм). Яны абвінавачваюцца ў тым, што ўчынілі тэракт па папярэдняй змове для дэстабілізацыі становішча, запалохвання насельніцтва і забойства людзей.

Аднаму з абвінавачаных у тэракце ў метро таксама прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 295 КК (незаконны абарот зброі).

Акрамя таго, паведаміў Швед, аднаму з абвінавачаных у выбуху ў метро прад’яўлена абвінавачанне па фактах тэрарызму 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. «Гэтыя злачынствы, прынамсі, учыніў адзін чалавек», — сказаў Швед.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць